Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Страляніна ў школе ў Каларада: адзін школьнік загінуў, восем параненыя


Эвакуацыя вучняў са школы STEM пасьля страляніны, Каларада, ЗША 7 траўня 2019 году

Адзін школьнік загінуў, восем атрымалі раненьні ў выніку страляніны ў школе STEM у акрузе Даглас, штат Каларада ў ЗША. Пра гэта паведаміў у твітэры офіс мясцовага шэрыфа.

Як піша The New York Times, страляніна адбылася ў школе ў двух розных месцах. Іншыя школьнікі спрабавалі спыніць нападнікаў. Паліцыянты, якія прыбылі на месца страляніны, затрымалі дваіх падазраваных. Адзін з іх — Дэван Эрыксан. Яму 18 гадоў. Другі падазраваны — непаўналетні. Яго імя не паведамляецца. Падчас затрыманьня нападнікі спрабавалі чыніць супраціў паліцыянтам.

У затрыманых знайшлі тры пісталеты і стрэльбу. Пры нападзе яна не выкарыстоўвалася. Паліцыянты высьвятляюць матывы стралкоў. Мясцовыя СМІ мяркуюць, што прычынай нападу магла быць помста іншым вучням.

Школа STEM месьціцца за 12 кілямэтраў ад школы «Каламбайн» у Каларада. 20 красавіка 1999 году там адбылася страляніна. Тады двое старшаклясьнікаў забілі 13 чалавек, паранілі 37, а затым учынілі самагубства. Напярэдадні 20-гадовай гадавіны страляніны ў «Каламбайне» ўлады штату зь меркаваньняў бясьпекі зачынілі сотні школ. STEM была ў іх ліку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG