Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сама меней тры чалавекі загінулі ў страляніне ў Каліфорніі


Наведнікі фэсту ўцякаюць ад страляніны. Фота: @wavyia via Twitter

У Злучаных Штатах 28 ліпеня падчас гастранамічнага фэсту «Гілройскае сьвята часнаку» ў Каліфорніі пачалася страляніна, СМІ паведамляюць пра сама меней траіх загінулых і 12 параненых.

Дэпутат гарадзкой рады гораду Гілрой, дзе праходзіў фэст, сказаў, што гэта толькі папярэднія зьвесткі. Паводле іх, дваіх сур'ёзна параненых забралі зь мясцовай лякарні ў буйны мэдыцынскі цэнтар, чакалі дастаўкі яшчэ трох. Таксама на месцы здарэньня знаходзяцца супрацоўнікі спэцслужбаў ЗША.

Відавочцы публікуюць у сацсетках відэа, на якіх чуваць стрэлы і відаць, як разьбягаюцца людзі. Адзін зь відавочцаў паведаміў тэлеканалу NBC, што страляў белы чалавек ва ўзросьце каля 30 гадоў. Яшчэ адзін сьведка паведаміў агенцтву Reuters, што падчас страляніны людзі перакульвалі сталы і прабіваліся цераз плот, каб хутчэй уцячы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG