Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Перамагчы Трампа і адрадзіць Амэрыку» — былы мэр Нью-Ёрку пачаў прэзыдэнцкую кампанію

абноўлена

Майкл Блумберг
Майкл Блумберг

Былы мэр Нью-Ёрку, адзін з самых багатых людзей у сьвеце Майкл Блумберг у нядзелю афіцыйна ўступіў у барацьбу за прэзыдэнцкую намінацыю ад Дэмакратычнай партыі, паведамляе Голас Амэрыкі.

77-гадовы палітык, былы рэспубліканец, абвясьціў пра свае пляны на сайце перадвыбарнай кампаніі.

«Я балятуюся, каб перамагчы Дональда Трампа і адрадзіць Амэрыку», — заявіў Блумберг.

Уступленьне Блумберга ў прэзыдэнцкую гонку, усяго за 10 тыдняў да пачатку праймэрыз, адлюстроўвае яго занепакоенасьць у сувязі з тым, што прэтэндэнты на дэмакратычную намінацыю, ужо члены перадвыбарчай барацьбы, ня могуць, на яго думку, атрымаць перамогу над Трампам.

77-гадовы Блумберг заяўляецца заснавальнікам аднайменнага інфармацыйнага агенцтва і адным з самых багатых людзей у сьвеце. Яго багацьце ацэньваецца часопісам Forbes у 52,5 мільярда долараў. Ён адзін з чатырох палітыкаў у гісторыі Нью-Ёрку, дзе працаваў на пасадзе мэра 12 гадоў. Двойчы ён быў абраны кандыдатам ад рэспубліканцаў, а потым як незалежны кандыдат.

Значныя інвэстыцыі Блумберга ў праекты, якія зьяўляюцца прыярытэтнымі для дэмакратаў, такія, як зьмяненьне клімату і кантроль над зброяй, могуць спрыяць таму, што ён здабудзе значную палітычную сілу.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG