Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая дарадца Трампа на слуханьнях па імпічмэнце: Расея, а не Ўкраіна атакавала нас. Вэрсія пра Ўкраіну — шкодныя выдумкі


Фіёна Гіл і Дэйвід Голмс даюць паказаньні на слуханьнях у Камітэце па выведцы, 21 лістапда 2019
Фіёна Гіл і Дэйвід Голмс даюць паказаньні на слуханьнях у Камітэце па выведцы, 21 лістапда 2019

У чацьвер у Камітэце па выведцы Палаты прадстаўнікоў ЗША працягваліся слуханьні па справе аб імпічмэнце. У якасьці сьведак выступалі Фіёна Гіл, былая дарадца прэзыдэнта ЗША па Расеі, і дыплямат Дэйвід Голмс, палітычны дарадца амбасады ЗША ва Ўкраіне.

«Голас Амэрыкі» вёў відэатрансьляцыю са слуханьняў з сынхронным перакладам на расейскую мову.

Прапануем вам таксама кароткае выкладаньне асноўных тэзаў выступаў Гіл і Голмса і слуханьняў, зробленае "Голасам Амэрыкі".

  • Галоўны прадстаўнік рэспубліканцаў у складзе Камітэту Дэвін Нуньес: Менавіта адміністрацыя Трампа пагадзілася адправіць Украіне супрацьтанкавыя ракеты Javelin.
  • Ён заявіў, што і сёлета дапамога Ўкраіне была выдзеленая, а ўкраінскі прэзыдэнт Уладзімір Зяленскі неаднаразова заяўляў, што не адчуваў ціску з боку Трампа.
  • Нуньес: Калі не было ахвяры, не было і злачынствы.
  • Нагадаўшы, што яна зьяўляецца «амэрыканкай па выбары» (Фіёна Гіл — ураджэнка Вялікабрытаніі), Гіл адзначыла, што, працуючы ў сфэры нацыянальнай бясьпекі, імкнулася спрыяць паляпшэньню амэрыкана-расейскіх адносін і, разам з тым, праводзіць палітыку, накіраваную на стрымліваньне Расеі, паводзіны якой пагражаюць Злучаным Штатам, прыкладам чаму стала беспрэцэдэнтнае ўмяшаньне ў прэзыдэнцкія выбары-2016.
  • Гіл: На працягу многіх гадоў і рэспубліканцы, і дэмакраты прызнавалі, што Ўкраіна зьяўляецца важным партнэрам ЗША і адыгрывае важную ролю для амэрыканскай нацыянальнай бясьпекі.
  • Гіл: Як я сказала гэтаму камітэту ў мінулым месяцы, я адмаўляюся быць часткай спробаў легітымізаваць альтэрнатыўную пазыцыю, у межах якой якой украінскі ўрад пазыцыянуецца як вораг ЗША і сьцьвярджаецца, што Ўкраіна, а не Расея атакавала нас у 2016 годзе. Гэтыя выдумкі шкодныя, нават калі распаўсюджваюцца ў чыста ўнутрыпалітычных мэтах.
  • Па словах Гіл, грунтуючыся на пытаньнях і заявах, якія ёй давялося чуць, сёй-той з чальцоў Камітэту па выведцы, мяркуе, што расейскія спэцслужбы не разьвязвалі кампаніі супраць ЗША, але што гэта рабіла Украіна.
  • Гіл: «Гэтую выдумку прапагандуюць расейскія спэцслужбы. Горкая праўда палягае, аднак, у тым, што менавіта Расея была той замежнай дзяржавай, якая сыстэматычна падрывала нашы дэмакратычныя інстытуты. Наступствы пасьпяховага расейскага ўмяшаньня відавочныя і сёньня. У нашай краіне раскол. Праўду ставяць пад сумнеў. Аўтарытэт нашых вопытных і прафэсійных дыпляматаў падрываюць. Падтрымка Ўкраіны, якая па-ранейшаму сутыкаецца з расейскай агрэсіяй, палітызуецца».
  • Галоўны прадстаўнік рэспубліканцаў у складзе Камітэту Дэвін Нуньес у адказ на заяву Гіл аб расейскім, але не ўкраінскім умяшаньні ў амэрыканскія выбары заявіў, што ў выбары маглі ўмешвацца абедзьве замежныя дзяржавы.
  • Гіл: Прэзыдэнт быў праінфармаваны, што Ўкраіна не ўмешвалася ў выбары 2016 году, аднак ён праігнараваў словы сваіх дарадцаў і даверыўся Рудзі Джуліяні.
  • Джуліяні жа лічыць, што сэрвэры Нацыянальнага камітэту Дэмакратычнай партыі ЗША ў 2016 годзе былі ўзламаныя ўкраінцамі. Аднак амэрыканскія спэцслужбы лічаць, што за ўзломам стаяла Расея.
  • Голмс: праца амбасады ЗША ва Ўкраіне, пачынаючы з сакавіка 2019 году, была азмрочаная палітычнымі памкненьнямі асабістага адваката Трампа Рудзі Джуліяні.
  • Голмс сказаў, што быў шакаваны, калі ўпраўленьне Белага дому па бюджэце затрымала прызначаную для Ўкраіны дапамогу ў сфэры бясьпекі, заявіўшы, што распараджэньне аб гэтым зыходзіла ад прэзыдэнта Трампа.
  • Голмс заявіў, што ў яго склалася яснае ўражаньне, што амэрыканская дапамога Ўкраіне ўвязвацца з расьследаваньнем у дачыненьні да Байдэнаў.
  • Гіл: Проста цяпер спэцслужбы Расеі і іх пасярэднікі рыхтуюцца паўтарыць умяшаньне на выбарах 2020 году. У нас усё менш часу, каб іх спыніць.
  • Гіл: Масква імкнецца прадставіць украінскіх лідэраў у найгоршым сьвятле.
  • Голмс спаслаўся на словы амбасадара ЗША пры ЭЗ Гордана Сондлэнда, паводле якога Трампа цікавяць толькі «буйныя праблемы», рашэньне якіх карысна для яго — такія, як расьсьледаваньне ў дачыненьні да Байдэнаў.
  • Голмс: Пасьля сустрэчы Сондлэнда з Андрэем Ермаком, дарадцам прэзыдэнта Зяленскага, Сондлэнд і Голмс накіраваліся ў рэстарацыю. Адтуль Сондлэнд патэлефанаваў па мабільным тэлефоне прэзыдэнту Трампу.
  • Паводле Голмса Сондлэнд гаварыў не па гучнай сувязі, аднак Трампа было чуваць вельмі добра. У гэтай гутарцы прэзыдэнт і амбасадар Сондлэнд абмяркоўвалі лёс амэрыканскага рэпэра, арыштаванага ў Швэцыі.
  • Сондлэнд затым сказаў Трампу: «Прэзыдэнт Зяленскі любіць ваш азадак [моцна захапляецца]».
  • Пасьля гэтага Голмс пачуў, як прэзыдэнт Трамп спытаўся, ці пагадзіўся Зяленскі на расьсьледаваньне. Сондлэнд, паводле Голмса, адказаў станоўча, дадаўшы, што Зяленскі зробіць усё, што вы папросіце.
  • Адказваючы на пытаньне, чаму тэорыя ўкраінскага ўмяшаньня ў амэрыканскія выбары выгадная Ўладзіміру Пуціну, Голмс патлумачыў, што гэтая тэорыя адцягвае ўвагу ад расейскага ўмяшаньня і працуе на дыскрэдытацыю ўкраінскіх палітыкаў.
  • Голмс распавёў, што, даведаўшыся пра звальненьне Мары Яванавіч з пасады амбасадара ЗША ў Кіеве, украінцы інтэрпрэтавалі гэта як перамогу Рудзі Джуліяні і былога генэральнага пракурора Юрыя Луцэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG