Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябар Барака Абамы ўступіў у перадвыбарную гонку ў ЗША


Дэвал Патрык (зьлева) і Барак Абама
Дэвал Патрык (зьлева) і Барак Абама

Экс-губэрнатар штата Масачусэц Дэвал Патрык уступіў у гонку за вылучэньне кандыдатам ад Дэмакратычнай партыі на пасаду прэзыдэнта ЗША. Чакаецца, што ў пятніцу, 15 лістапада, ён падасьць дакумэнты на ўдзел у першасных выбарах у штаце Нью-Гэмпшыр.

Патрыку 63 гады. Ён стаў адным з першых афраамэрыканцаў, якія сталі губэрнатарам штата. Былы губэрнатар Масачусэца – сябар экс-прэзыдэнта ЗША Барака Абамы.

Перадвыбарчая кампанія ў ЗША стартуе 3 лютага 2020 года штаце Аёва. На намінацыю ад Дэмакратычнай партыі прэтэндуе рэкордная колькасьць кандыдатаў. Напрыклад, на праймэрыз у Алабаме зарэгістраваныя 17 чалавек. У апытаньнях за намінацыю лідзіруюць тры чалавекі: былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн, сэнатар ад Масачусэца Элізабэт Уорэн і сэнатар ад штата Вэрмонт Бэрні Сандэрс.

Дзеючы прэзыдэнт Дональд Трамп раней абвясьціў, што мае намер змагацца за пасаду прэзыдэнта. Імя ягонага суперніка стане вядома на нацыянальным зьездзе Дэмакратычнай партыі. Ён пройдзе ў сярэдзіне ліпеня 2020 года штаце Вісконсін. Рэспубліканцы зьбяруцца на зьезд у штаце Паўночная Караліна ў канцы жніўня 2020 года.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG