Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон рассакрэціў кадры апэрацыі для ліквідацыі лідэра «Ісламскай дзяржавы»


Кадар зь відэа апэрацыі

Міністэрства абароны Злучаных Штатаў апублікавала першыя фота і відэа рэйду амэрыканскіх вайскоўцаў у Сырыі на мінулых выходных, у выніку якога загінуў лідэр тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» Абу Бакр аль-Багдадзі.

Вайскоўцы, як піша «Голас Амэрыкі», перасьцераглі ісламістаў ад спробы ўчыніць «акт адплаты».

На відэа відаць, як амэрыканскія спэцназаўцы набліжаюцца да комплексу, у якім хаваўся аль-Багдадзі, а самалёты вядуць агонь па баевіках, якія былі паблізу. Таксама відаць чорны слуп дыму на месцы будынка, дзе знаходзіўся лідэр тэрарыстаў.

Абу Бакр аль-Багдадзі, архіўнае фота
Абу Бакр аль-Багдадзі, архіўнае фота

Сам аль-Багдадзі ня быў забіты вайскоўцамі, а ўчыніў самагубства — падарваў пояс сьмяротніка ў тунэлі, які акружылі вайскоўцы. У тунэль ён узяў сваіх дваіх (спачатку паведамлялася, што траіх) дзяцей, маладзейшых за 12 гадоў. Абое загінулі.

Комплекс вырашылі разбурыць у тым ліку дзеля таго, каб гарантаваць, што будынкі «ня стануць сьвятыняй ці іншага кшталту памятным месцам».

У час рэйду амэрыканскія вайскоўцы атрымалі таксама шмат інфармацыі пра дзейнасьць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» — папяровыя дакумэнты і электронныя носьбіты, якія могуць дапамагчы ў барацьбе з тэрарызмам, адзначае Пэнтагон.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG