Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп пацьвердзіў, што лідэр «Ісламскай дзяржавы» загінуў падчас штурму спэцназу ЗША

абноўлена

Абу Бакр аль-Багдадзі
Абу Бакр аль-Багдадзі

Абу Бакр аль-Багдадзі загінуў падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Раней сёньня пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.

Выступаючы перад журналістамі ў Белым доме 27 кастрычніка Трамп заявіў, што спэцназ ЗША праводзіў ноччу апэрацыю, падчас якой не загінуў ніводзін амэрыканскі вайсковец.

Трамп назваў Багдадзі «баязьліўцам» і «няўдачнікам», дадаўшы, што самы расшукваны чалавек у сьвеце забіў сябе, падарваўшы наладаваную выбухоўкай камізэльку.

«Ён быў хворы і распусны чалавек, і цяпер яго няма», — сказаў Дональд Трамп.

Прэзыдэнт ЗША заявіў, што сілы ЗША атакавалі месца, дзе Багдадзі знаходзіўся каля дзьвюх гадзін.

Трамп сказаў, што «вялікая колькасьць» паплечнікаў Багдадзі загінула падчас рэйду.

Трамп таксама паведаміў, што вынікі праверкі пасьля рэйду дакладна вызначылі Багдадзі, які хаваўся каля сырыйска-ірацкай мяжы.

Паводле Reuters апэрацыя праходзіла згодна з дадзенымі выведкі. Лідэр «Ісламскай дзяржавы» стаў мэтай начнога рэйду пры падтрымцы верталётаў, ваенных самалётаў і наземных сілаў.

Reuters прывяло словы чыноўніка войска ЗША, які заявіў, што рэйд адбыўся ў сірыйскай правінцыі Ідліб на паўночным захадзе Сірыі і быў праведзены сіламі спэцыяльных апэрацый пасьля атрыманьня дадзеных выведкі.

CNN апублікаваў відэа верагоднай апэрацыі па зьнішчэньні Абу Бакр аль-Багдадзі.

  • У мінулым былі паведамленьні пра сьмерць Багдадзі, якія аказаліся непраўдзівымі. У 2017 годзе сьцьвярджалі, што Абу Бакр аль-Багдадзі забіты падчас расейскай ваеннай апэрацыі. Але тады гэтая інфармацыя не пацьвердзілася.
  • У лютым 2018 году некалькі афіцыйных асоб ЗША паведамілі, што Багдадзі быў паранены ў выніку паветранага нападу ў траўні 2017 году і не кантралявапў экстрэмісцкую групоўку на працягу пяці месяцаў, пакуль не аднавіўся пасьля траўмаў.
  • Багдадзі, які родам з Іраку, быў названы «самым вышуканым чалавекам на плянэце», а ЗША прапанавалі за яго захоп узнагароду памерам 25 мільёнаў долараў. У яго было чацьвёра дзяцей ад першай жонкі і сын ад другой жонкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG