Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пэнтагон: «Ісламская дзяржава» можа адрадзіцца


Ілюстрацыйнае фота. Сырыйскі баявік-паўстанец трымае сьцяг, які належаў баевікам «Ісламскай дзяржавы», 2016 год

Справаздача генэральнага інспэктара Мінабароны: кантынгенту, які застаўся ў Сырыі, недастаткова для таго, «каб прадухіліць адраджэньне „Ісламскай дзяржавы“».

Пляны Вашынгтона аб захаваньні ў Сырыі мінімальнай колькасьці амэрыканскіх вайскоўцаў могуць абярнуцца адраджэньнем тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава». Пра гэта гаворыцца ў справаздачы генэральнага інспэктара Міністэрства абароны, апублікаванай у аўторак 6 ліпеня, паведамляе «Голас Амэрыкі».

Часьцей за ўсё крытыка ў адрас плянаў ЗША аб «частковым вывадзе» вайскоўцаў з Сырыі раздаецца з боку Аб’яднаных спэцыяльных груп узброеных сіл NATO — Апэрацыі «Непахісная рашучасьць» (CJTF-OIR). Гэтая структура сочыць за тым, як ЗША і саюзьнікі ў кааліцыі вядуць барацьбу з «ІД».

«Паводле CJTF-OIR, зьмяншэньне амэрыканскага вайсковага кантынгенту прывядзе да зьніжэньня падтрымкі, якая аказваецца партнэрам у Сырыі, у той момант, калі іхныя вайскоўцы маюць патрэбу ў навучаньні і рыштунку для барацьбы з адраджэньнем «ІД», — піша генэрал Глен Файн, першы намесьнік генэральнага інспэктара.

Прадстаўнікі кааліцыі таксама паведамілі генэральнаму інспэктару, што вывад амэрыканскіх войскаў можа прывесьці да таго, што сілы, якія раней падтрымліваліся ЗША, адвернуцца ад Вашынгтона і пачнуць шукаць «альтэрнатыўных партнэрстваў і рэсурсаў», гаворыцца ў справаздачы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG