Колькасьць кантынгенту не перавысіць 2 тысячы чалавек.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што яго рашэньне пакінуць невялікую колькасьць амэрыканскіх вайскоўцаў у Сырыі не азначае адмену яго пляну па вывадзе ўсіх войскаў з краіны.
«Я не адступіў», — заявіў Трамп журналістам у Белым доме ў пятніцу.
«Гэта вельмі маленькая частка нашых людзей», — сказаў Трамп, маючы на ўвазе больш за дзьве тысячы амэрыканскіх салдат у Сырыі, якія падтрымліваюць курдзкія сілы, што змагаюцца супраць рэшткаў «Ісламскай дзяржавы».
Высокапастаўлены прадстаўнік Міністэрства абароны ЗША заявіў «Голасу Амэрыкі», што невялікі кантынгент войскаў застанецца ў Сырыі, каб дапамагчы «мясцовым сілам не дапусьціць адраджэньня «Ісламскай дзяржавы». Па словах чыноўніка, гэтыя некалькі сотняў вайскоўцаў, верагодна, увойдуць у склад міжнародных міратворчых сіл.
У пятніцу Трамп заявіў: «Мы дамагліся велізарнага посьпеху ў перамозе над Халіфатам». Пры гэтым ён дадаў, што ЗША «могуць пакінуць невялікую колькасьць вайскоўцаў у складзе іншых сіл — няхай гэта будзе войскі NATO альбо хто б там ні быў, каб ён (Халіфат) ня змог усё пачаць зноў».
У сьнежні Трамп нечакана абвясьціў, што ўсе амэрыканскія вайскоўцы пакінуць Сырыю да канца красавіка.
Курдзкія саюзьнікі ЗША ў Сырыі занепакоеныя тым, што ім давядзецца сутыкнуцца з дзеяньнямі Турэччыне пасьля вываду амэрыканскіх войскаў.