Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыйская апазыцыя кажа пра посьпехі ў наступе на пазыцыі «Ісламскай дзяржавы»

Байцы СДС на цырымоніі ў траўні 2018 году
Байцы СДС на цырымоніі ў траўні 2018 году

Прадстаўнікі Сырыйскіх дэмакратычных сіл (СДС) паведамілі, што захапілі частку тэрыторыі ва ўсходняй Сырыі, якая была пад кантролем групоўкі «Ісламская дзяржава». У суботу СДС пачалі наступ на пазыцыі «Ісламскай дзяржавы».

Раней прадстаўнік СДС — кааліцыі сірыйскіх апазыцыйных сіл, вядучую ролю ў якой гуляюць курдзкія атрады самаабароны, — у інтэрвію агенцтву Reuters назваў наступ «апошняй бітвай» супраць «Ісламскай дзяржавы» на тэрыторыі Сырыі.

Авіяцыя міжнароднай кааліцыі на чале з ЗША аказвае курдзкім атрадам падтрымку з паветра.

Атрады «Ісламскай дзяржавы» ўтрымліваюць невялікі ўчастак тэрыторыі паблізу ракі Эўфрат на паўднёвым усходзе Сырыі, каля мяжы з Іракам. За апошнія дні гэтую тэрыторыю ўдалося пакінуць каля 20 тысячам мірных жыхароў.

Яшчэ два гады таму джыхадзісты кантралявалі амаль увесь паўднёвы ўсход краіны. З тых часоў, аднак, яны страцілі большую частку тэрыторыі: частка перайшла пад кантроль сырыйскіх урадавых сіл, частка — пад кантроль СДС.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп нядаўна выказаў упэўненасьць, што на будучым тыдні будзе абвешчана аб вызваленьні ад «Ісламскай дзяржавы» 100 адсоткаў сырыйскай тэрыторыі.

XS
SM
MD
LG