Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэо: Расея ня выцесьніць ЗША з Блізкага Ўсходу


Майк пампэо выступае ў Дзярждэпартамэнце перад прадстаўнікамі кааліцыі 6 лютага 2019
Майк пампэо выступае ў Дзярждэпартамэнце перад прадстаўнікамі кааліцыі 6 лютага 2019

У Расеі не атрымаецца выцесьніць ЗША з Блізкага Ўсходу. Пра гэта ў эфіры тэлеканалу FoxBusiness заявіў дзяржсакратар ЗША Майк Пампэо. Паводле яго, Масква імкнецца дамінаваць у рэгіёне пасьля рашэньня ЗША аб вывадзе войскаў з Сырыі. Пампэо удакладніў, што Вашынгтон мае дастаткова падтрымкі ад Саудаўскай Аравіі, Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, Ізраілю і іншых краін для абароны сваіх інтарэсаў на Блізкім Усходзе.

Акрамя таго, Пампэо выступіў сёньня ў Дзярждэпартамэнце перад прадстаўнікамі міжнароднай кааліцыі па барацьбе з тэрарыстычнай групоўкай «Ісламская дзяржава». Дзяржсакратар сказаў, што ў барацьбе супраць джыхадзістаў дасягнуты поспех. Аднак, паводле яе, групоўка дагэтуль уяўляе сур’ёзную небясьпеку ў Сырыі і Іраку. Пампэо таксама зьвярнуў увагу на тое, што дзейнасьць радыкальных ісламістаў становіцца ўсё больш дэцэнтралізаванай.

З 2014 году барацьбу з радыкальнымі ісламістамі ў Сырыі вядзе міжнародная кааліцыя на чале з ЗША. Расейская ваенная кампанія ў Сірыі пачалася 30 верасьня 2015 году. Кааліцыя неаднаразова крытыкавала Маскву за падтрымку рэжыму прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, якога краіны Захаду абвінавачваюць у масавых парушэньнях правоў чалавека.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абвясьціў аб вывадзе амэрыканскіх вайскоўцаў з Сырыі ў канцы мінулага года. Паведамлялася, што прэзыдэнт ЗША пагадзіўся даць арміі чатыры месяцы на поўны вывад сіл. Гэтую інфармацыю пазьней абвяргалі Пампэо і дарадца прэзыдэнта па нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан. Чыноўнікі адмовіліся вызначыць якія-небудзь тэрміны, на працягу якіх ЗША пакінуць Сырыю. У пачатку студзеня тэлеканал CNN са спасылкай на крыніцу ў Белым доме паведаміў, што Вашынгтон пачаў выводзіць з Сырыі ваенную тэхніку.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG