Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп заклікаў краіны Эўразьвязу «забраць» больш за 800 байцоў «Ісламскай дзяржавы»


Вайсковец Сырыйских дэмакратычных сіл на пазыцыях
Вайсковец Сырыйских дэмакратычных сіл на пазыцыях

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў Брытанію, Францыю, Нямеччыну і іншыя эўрапейскія краіны «забраць сабе» і аддаць пад суд больш за 800 байцоў тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава», якія былі ўзятыя ў палон войскамі ЗША і іх саюзьнікамі ў Сырыі, паведамляе The Gardian.

На думку Трампа, у адваротным выпадку амэрыканцам давядзецца адпусьціць іх, і яны вернуцца ў краіны Эўразьвязу як свабодныя людзі і змогуць далей займацца тэрарыстычнай дзейнасьцю.

Напярэдадні камандаваньне Сырыйскіх дэмакратычных сіл, якое падтрымліваюць Злучаныя Штаты, заявіла, што пад кантролем «Ісламскай дзяржавы» ў Сырыі застаўся толькі адзін населены пункт, і ў бліжэйшы час будзе абвешчана аб поўным разгроме групоўкі, якая яшчэ два гады таму кантралявала значныя тэрыторыі ў Сырыі і Іраку.

Трамп распарадзіўся вывесьці амэрыканскія войскі з Сырыі пасьля разгрому «Ісламскай дзяржавы».

Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG