Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асуджаную ў ЗША расейскую агентку вызвалілі з турмы


Марыя Буціна

Расейскую грамадзянку Марыю Буціну, ​асуджаную ў ЗША за працу ў якасьці замежнага агента без апавяшчэньня генэральнага пракурора, вызвалілі з амэрыканскай турмы. Як паведамляе CNN, яе маюць выслаць у Расею.

Буціна была асуджаная сёлета ў красавіку на 18 месяцаў турмы. Яна прызналася ў змове супраць ЗША і ў тым, што яна дзейнічала як агентка расейскага ўраду бяз вызначанай у законе рэгістрацыі.

Як гаворылася ў судовых дакумэнтах, Буціна заявіла, што ў яе «няма боязі, што яна можа стаць аб'ектам перасьледаў у Расеі» ці можа быць «катаваная» за яе згоду супрацоўнічаць з амэрыканскім сьледзтвам.

Буціна, якая прыбыла ў ЗША па студэнцкай візе ў 2016 годзе, прызнала сябе вінаватай у парушэньні законаў аб рэгістрацыі замежных агентаў. Амэрыканская пракуратура палічыла яе дзеяньня шпіянажам. Яна завязвала кантакты з уплывовымі кансэрватыўнымі палітыкамі па заданьні расейскага афіцыйнай асобы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG