Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША затрымалі ахоўнікаў турмы, дзе абвінавачаны ў пэдафіліі мільярдэр учыніў самагубства


Джэфры Эпштэйн, архіўнае фота
Джэфры Эпштэйн, архіўнае фота

Два ахоўнікі нью-ёркскай турмы, дзе ўтрымліваўся і памёр, нібыта скончыўшы жыцьцё самагубствам, мільярдэр Джэфры Эпштэйн, арыштаваныя і паўстануць перад судом. Іх вінавацяць у нядбайным выкананьні сваіх абавязкаў, піша «Настоящее время».

Джэфры Эпштэйн меў цесныя сувязі з высокапастаўленымі прадстаўнікамі амэрыканскай і брытанскай палітычнай эліты, ад Дональда Трампа і Біла Клінтана да брытанскага прынца Эндру. Эпштэйн быў арыштаваны 6 ліпеня. Яго абвінавацілі ў датычнасьці да некалькіх сэксуальных злачынстваў, у тым ліку ў дачыненьні непаўналетніх, і да гандлю людзьмі. Адной зь ягоных ахвяраў, паводле сьледчых, было 14 гадоў, калі мільярдэр прымусіў яе ўступіць у палавую сувязь зь ім.

У 2008 годзе мільярдэру ўжо выстаўлялі абвінавачваньні ў пэдафіліі ў Флорыдзе, але тады яго справа завяршылася дасудовым пагадненьнем з пракуратурай. Паводле некалькіх СМІ, гэта было зроблена ў абмен на тое, што мільярдэр стаў інфарматарам ФБР. Аднак Эпштэйну давялося зарэгістравацца як сэксуальнаму злачынцу, выплаціць кампэнсацыю ахвярам і правесьці 13 месяцаў у акруговай турме.

Празь месяц, 10 жніўня, Эпштэйн скончыў жыцьцё самагубствам у турме пры падазроных абставінах. Яго знайшлі павешаным раніцай у суботу ў камэры.

Пры тым супрацоўнікі турмы Metropolitain Correctional Center абавязаныя былі кожныя паўгадзіны правяраць Эпштэйна ў ягонай камэры. Але замест гэтага ахоўнікі, паводле сьледзтва, спалі ў працоўны час і фальсыфікавалі дакумэнты праверак.

Сьмерць Эпштэйна выклікала шмат вэрсіяў, і найбольш часта гучалі падазрэньні, што гэта было забойства, а не самагубства. Гэткая тэорыя стала інтэрнэт-мэмам.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG