Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дырэктара бюро турмаў ЗША звольнілі пасьля самагубства мільянэра, абвінавачанага ў згвалтаваньні непаўналетніх


Партрэт Эпштэйна ў судзе
Партрэт Эпштэйна ў судзе

Генэральны пракурор ЗША Ўільям Бар звольніў выканаўцу абавязкаў дырэктара Бюро турмаў Г’ю Гурвіца. Гэта адбылося праз тыдзень пасьля самагубства мультымільянэра Джэфры Эпштэйна ў зьняволеньні.

Зьяўляецца ўсё больш сьведчаньняў, што ахова ў Нью-Ёрскім гарадзкім карэкцыйным цэнтры ня выканала сваіх абавязкаў і не сачыла за тым, каб прадухіліць самагубства 66-гадовага Эпштэйна. ФБР і Міністэрства юстыцыі ЗША цяпер вядуць расьсьледаваньне ягонай сьмерці.

Джэфры Эпштэйна арыштавалі 6 ліпеня паводле абвінавачваньняў у датычнасьці да некалькіх сэксуальным злачынстваў і гандлю людзьмі.

У 2008 годзе Эпштэйну ўжо вылучалі абвінавачваньні ў пэдафіліі ў Флорыдзе, але тады ўсё скончылася дасудовым пагадненьнем з пракуратурай. Паводле некалькіх амэрыканскіх СМІ, гэта было зроблена ў абмен на тое, што той стаў інфарматарам ФБР.

Тады Эпштэйн мусіў зарэгістравацца як сэксуальны злачынца, выплаціць кампэнсацыю ахвярам і правесьці 13 месяцаў у акруговай турме.

Джэфры Эпштэйн, які быў мэнэджэрам буйнога інвэстыцыйнага фонду, раней называў сваімі сябрамі былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, брытанскага прынца Эндру і цяперашняга амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа. Усе яны карысталіся прыватным самалётам Эпштэйна.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG