Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША буйнога фінансіста абвінавачваюць у гвалтаваньні непаўналетніх


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Амэрыканскі мультымільянэр і фінансіст Джэфры Эпштэйн арыштаваны 6 ліпеня ў ЗША ў сувязі з абвінавачваньнямі ў датычнасьці да сэксуальных злачынстваў. Цяпер яго трымаюць у фэдэральнай турме, паведамілі ў праваахоўных органах карэспандэнту мэдыякампаніі NPR.

Іншыя СМІ ўдакладняюць, што Джэфры Эпштэйна абвінавачваюць у сэксуальных злачынствах, учыненых на пачатку 2000-х гадоў.

Адна з афіцыйных крыніц, якая не назвала сябе, паведаміла агенцтву Associated Press, што фінансіста абвінавачваюць у гвалтаваньні непаўналетніх дзяўчат, якіх ён запрашаў да сябе дадому ў Флорыдзе і Нью-Ёрку. 8 ліпеня, паводле інфармацыі агенцтва, 66-гадовы Джэфры Эпштэйн паўстане перад фэдэральным судом Нью-Ёрка. Ягоны адвакат пакуль адмовіўся камэнтаваць тое, што адбываецца.

Джэфры Эпштэйн, будучы мэнэджэрам буйнога інвэстыцыйнага фонду, раней называў сваімі сябрамі былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, брытанскага прынца Эндру і прэзыдэнта Дональда Трампа.

Летась выданьне The Miami Herald апублікавала артыкул, у якім выказвала здагадку аб магчымым супрацоўніцтве фэдэральных пракурораў з адвакатамі Эпштэйна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG