Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвінавачанага ў згвалтаваньні непаўналетніх мільянэра знайшлі мёртвым у турме

абноўлена

Партрэт Эпштэйна ў судзе

Амэрыканскага мультымільянэра Джэфры Эпштэйна, які нядаўна быў затрыманы ў Нью-Ёрку і абвінавачаны ў некалькіх выпадках згвалтаваньня непаўналетніх і трафікінгу, знайшлі мёртвым у турме. Як паведамляюць амэрыканскае выданьне New York Times і тэлеканал ABC, ён скончыў самагубствам.

Джэфры Эпштэйна арыштавалі 6 ліпеня паводле абвінавачваньняў у датычнасьці да некалькіх сэксуальным злачынстваў і гандлю людзьмі.

У 2008 годзе мультымільянэра ўжо вылучалі абвінавачваньні ў пэдафіліі ў Флорыдзе, але тады ўсё скончылася дасудовым пагадненьнем з пракуратурай. Паводле некалькіх амэрыканскіх СМІ, гэта было зроблена ў абмен на тое, што Эпштэйн стаў інфарматарам ФБР.

Тады Эпштэйн мусіў зарэгістравацца як сэксуальны злачынца, выплаціць кампэнсацыю ахвярам і правесьці 13 месяцаў у акруговай турме.

Джэфры Эпштэйн, быўшы мэнэджэрам буйнога інвэстыцыйнага фонду, раней называў сваімі сябрамі былога прэзыдэнта ЗША Біла Клінтана, брытанскага прынца Эндру і цяперашняга амэрыканскага прэзыдэнта Дональда Трампа. Усе яны карысталіся прыватным самалётам Эпштэйна.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG