Сёньня другі службовец Белага дома мусіць даць паказаньні перад камісіяй Кангрэсу, якая разглядае, ці зрабіў прэзыдэнт Дональд Трамп злачынствы, якія заслугоўваюць імпічмэнту.
У час рэйду амэрыканскія вайскоўцы атрымалі таксама шмат інфармацыі пра дзейнасьць тэрарыстаў «Ісламскай дзяржавы» — папяровыя дакумэнты і электронныя носьбіты, якія могуць дапамагчы ў барацьбе з тэрарызмам.
Дырэктар Цэнтру эўрапейскай трансфармацыі, палітоляг Андрэй Ягораў тлумачыць, чаму Лукашэнка зноў загаварыў пра «пагрозу NATO», і адказвае, ці ўздымаецца зноў пытаньне расейскай ваеннай базы ў Беларусі.
Прэзыдэнт Турэччыны 30 кастрычніка рэзка адрэагаваў на рашэньне Кангрэсу ЗША прызнаць генацыдам масавыя забойствы і дэпартацыі армян у 1915 годзе ў Асманскай імпэрыі.
Ратавацца давялося і некаторым знакамітасьцям. Сярод іх галівудзкі актор і былы губэрнатар Каліфорніі Арнольд Шварцэнэгер, актор Раян Філіп і баскетбаліст Леброн Джэймс.
Пра «чорную бухгальтэрыю» ўкраінскай «Партыі рэгіёнаў», пра Пола Манафорта і справу Байдэна журналісты «Настоящего времени» пагутарылі з Ганнай Герман. Яна была прэс-сакратаркай Віктара Януковіча яшчэ з тых часоў, калі ён займаў пасаду прэм’ер-міністра.
Абу Бакр аль-Багдадзі загінуў падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі, заявіў прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп. Раней сёньня пра гэта паведаміла агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.
Абу Бакр аль-Багдадзі забіты падчас ваеннай апэрацыі ЗША ў Сірыі. Пра гэта паведамляе Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў Сірыі, Іраку і Іране.
Суд у Вашынгтоне абавязаў перадаць у Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША інфармацыю, якая была выдаленая з дакладу спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера аб ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году.
Аўтамабільная кампанія Tesla, што выпускае электрамабілі, стала самай дарогай у ЗША сярод вытворцаў аўтамабіляў. На нью-ёрскай біржы акцыі кампаніі выраслі на працягу чацьвярга на 17 адсоткаў.
Расейскую грамадзянку Марыю Буціну, асуджаную ў ЗША за працу ў якасьці замежнага агента бяз вызначанай у законе рэгістрацыі, вызвалілі з амэрыканскай турмы.
Ці парушае падтрымка ЛГБТ-супольнасьці хрысьціянскія запаветы? Ці мог бы ПЭН-цэнтар зладзіць імпрэзы са сьвятарамі на тэму ЛГБТ? Хто такія пісьменьнікі-хрысьціяне? Чаго вымагае статут ПЭН-цэнтру? Ці здрадзілі хрысьціянству ЗША і Ірляндыя, легалізаваўшы аднаполыя шлюбы?
Некаторыя дэпутаты Дэмакратычнай партыі кажуць, што паказаньні часовага паверанага ЗША ва Ўкраіне Ўільяма Тэйлара ствараюць дадатковыя праблемы для Дональда Трампа.
У панядзелак 21 кастрычніка Музэй сучаснага мастацтва ў Нью-Ёрку адкрываецца для публікі пасьля беспрэцэдэнтнай рэканструкцыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад плянаў правесьці саміт G7 у сваім гольф-клюбе ў Маямі. Паводле яго, гэта адбылося пасьля «вар’яцтва СМІ і дэмакратаў і нерацыянальнай варожасьці».
Вашынгтон плянуе перанакіраваць у Ірак тых вайскоўцаў, якіх ён выводзіць з паўночнага ўсходу Сырыі. Пра гэта заявіў міністар абароны ЗША Марк Эспэр.
Затрыманьнем Багачовой паказалі Расеі, што тут Беларусь, а не Расея, і хто тут гаспадары. Можам і па-дрэннаму. Каб было ясна, што рэзкія спробы ўмяшацца ў выбары 2020 года сустрэнуць ня менш рэзкі адпор.
Ліст прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа лідэру Турэччыны Рэджэпу Эрдагану, адпраўлены перад пачаткам наступу турэцкай арміі на курдзкія тэрыторыі ў Сырыі, быў выкінуты атрымальнікам у сьметніцу, паведамляюць крыніцы турэцкай службы BBC.
У Вашынгтоне завяршылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа з кіраўніцтвам Кангрэсу, на якой абмяркоўвалася палітыка ў дачыненьні да Сырыі.
«Ня будзьце дурнем», — з такім заклікам зьвярнуўся прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп да прэзыдэнта Турэччыны Рэджэпа Эрдагана ў асабістым лісьце, пераконваючы турэцкага лідэра пайсьці на ўзаемавыгаднае пагадненьне з кіраўніцтвам сырыйскіх курдаў.
Кангрэсмены заклікалі Белы дом прадставіць плян ліквідацыі тэрарыстычнай групоўкі «Ісламская дзяржава».
Трое супрацоўнікаў амбасады ЗША ў Расеі былі 14 кастрычніка зьнятыя зь цягніка «Нёнакса — Северадзьвінск», паведамляюць «Интерфакс» і ТАСС. Амбасада ЗША ў Расеі афіцыйна гэты інцыдэнт пакуль не пракамэнтавала.
Тым часам прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у сераду выказаў меркаваньне, што гэта «нармальна», калі Расея дапамагае Дамаску.
У штаце Агаё прайшлі чацьвёртыя тэледэбаты прэтэндэнтаў на вылучэньне ў прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі.
Усё больш гарадоў і штатаў уводзяць спэцыяльнае сьвята для ўшанаваньня карэнных жыхароў Амэрыкі. Некалькі амэрыканскіх штатаў упершыню адзначылі Дзень карэнных народаў, што зьяўляецца часткай тэндэнцыі да адыходу ад сьвята, усталяванага ў гонар Хрыстафора Калюмба.
ЗША заклікаюць Турэччыну неадкладна спыніць апэрацыю, якая падарвала намаганьні ў барацьбе з тэрарызмам, паставіла пад пагрозу жыцьцё мірных грамадзян і стабільнасьць усяго рэгіёну.
Цэнтар стратэгічных камунікацый NATO, што месьціцца ў Рызе, сталіцы Латвіі, 10 кастрычніка апублікаваў дасьледаваньне пад назвай «Ядзерная энэргетыка і цяперашняе асяродзьдзе бясьпекі ў эпоху гібрыдных пагроз».
Кіроўная кансэрватыўная партыя «Права і справядлівасьць» зь вялікім адрывам лідзіруе на выбарах у Польшчы. Паводле экзыт-полаў, яна набірае 43,6%.
Міністэрства абароны ЗША накіроўвае дадатковыя сілы і ваенную тэхніку ў Саудаўскую Арабію пасьля выбухаў на нафтаперапрацоўчых заводах Саудаўскай Арабіі, у якіх Вашынгтон і Эр-Рыяд вінавацяць Іран.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на пасаду амбасадара ЗША ў Расеі будзе прапаноўваць кандыдатуру Джона Салівана, паведамляе агенцтва Reuters.
Былая амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч сёньня паўстала перад удзельнікамі закрытых слуханьняў у Кангрэсе, якія арганізаваныя камітэтамі па замежных справах, выведцы і наглядзе.
Чаму прэсавы сакратар Пуціна аспрэчваў выступ Лукашэнкі на «Менскім форуме»? Ці залежыць міжнародная бясьпека ад правоў чалавека? Абмяркоўваюць кіраўнік экспэртнай ініцыятывы «Менскі дыялёг» Яўген Прэйгерман і аглядальнік радыё Свабода Валер Карбалевіч.
Учора ў ЗША былі арыштаваныя два прадпрымальнікі — Леў Парнас і Ігар Фруман. Абодва зьвязаныя з асабістым адвакатам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Рудзі Джуліяні. Парнас і Фруман былі арыштаваныя па абвінавачваньні ў парушэньні правілаў фінансаваньня выбарчай кампаніі
Анкару прапануюць пакараць за атаку на поўнач Сырыі.
Паводле артыкулу, апублікаванага 8 кастрычніка ў газэце The New York Times, апошнія дзесяць гадоў у Эўропе вядуць падрыўную дзейнасьць вайскоўцы расейскай вайсковай часткі нумар 29155 ГРУ.
У Белым доме афіцыйна заявілі аб адмове супрацоўнічаць з дэмакратамі ў Кангрэсе ў рамках расьсьледаваньня аб магчымай працэдуры імпічмэнту прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа.
Нацыянальная баскетбольная асацыяцыя (NBA) у панядзелак сутыкнулася з хваляй крытыкі — прычынаю стаў твіт галоўнага мэнэджэра баскетбольнай каманды Houston Rockets Дэрыла Морэй, у якім той выказаўся ў падтрымку дэманстрантаў у Ганконгу.
Белы дом абвясьціў, што ЗША выведуць свае войскі з рэгіёнаў на поўначы Сырыі, у асноўным населеных курдамі, і ня будуць браць удзелу ў антытэрарыстычнай апэрацыі Турэччыны супраць тамтэйшых баевікоў «ісламскай дзяржавы».
Вашынгтон гатовы садзейнічаць Вільні ў блякаваньні экспартных паставак электраэнэргіі, якая будзе вырабляцца на БелАЭС.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у ноч на 7 кастрычніка абвінаваціў у «цяжкіх злачынствах і правінах, а магчыма, і ў дзяржаўнай здрадзе» сьпікерку Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і выказаўся за яе «неадкладны імпічмэнт». Такое паведамленьне Трамп разьмясціў у твітэры.
У справе аб імпічмэнце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зьявіўся другі супрацоўнік спэцслужбаў, які будзе сьведчыць супраць Трампа, паведамляе Reuters са спасылкай на інтэрвію адваката Марка Зэйда.
Рабочыя перамовы аб ядзерным раззбраеньні паміж ЗША і КНДР, якія пачаліся ў суботу ў Швэцыі, нечакана перапыніліся без дасягненьня якіх-небудзь пагадненьняў. Пра гэта заявіў кіраўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі.
Тры камітэты Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, на чале якіх стаяць прадстаўнікі Дэмакратычнай партыі, накіравалі ў Белы дом афіцыйную позву.
16-гадовая швэдзкая экаактывістка Грэта Тунбэрг адрэагавала на крытыку, выказаную ў яе адрас прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным. Зрабіла яна гэта на старонцы свайго твітэр-акаўнта, дзе карыстальнікі звычайна пакідаюць інфармацыю пра сябе. Там яна напісала: «добры, але блага інфармаваны падлетак».
Былы камандуючы Арміяй ЗША ў Эўропе Бэн Годжэс 2 кастрычніка заклікаў Эўразьвяз дапамагчы Літве паменшыць пагрозу з боку Астравецкай АЭС.
Сэнатар Бэрні Сандэрс, які ўдзельнічае ў кампаніі вылучэньня сваёй кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе, шпіталізаваны ў аўторак з болямі ў грудзях. У 78-гадовага палітыка выявілі закупорку артэрыі.
Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў расьсьледаваньне па яго імпічмэнце «спробай перавароту».
Яшчэ трох «замежных агентаў», сьцьвярджаюць іранскія ўлады, асудзілі на працяглыя тэрміны зьняволеньня.
20 гадоў таму «абясшкоджваньне» дамовы аб саюзнай дзяржаве адбылося ў выніку крамлёўскай «гульні тронаў». Менавіта гэтай мэце служыць цяперашняе інтэрвію Ўладзімера Макея РБК.
Магчымая сустрэча Трампа і Лукашэнкі ў будучыні «шмат у чым дапамагла б праясьненьню сытуацыі або ліквідацыі тых праблемных пытаньняў, якія яшчэ застаюцца ў нашых стасунках з ЗША, якія, на жаль, мы пакуль яшчэ ня можам пераадолець».
Загрузіць яшчэ