Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былая амбасадарка ЗША ва Ўкраіне дае паказаньні ў Кангрэсе ЗША


Мары Ёванавіч

Былая амбасадарка ЗША ва Ўкраіне Мары Ёванавіч сёньня паўстала перад удзельнікамі закрытых слуханьняў у Кангрэсе, якія арганізаваныя камітэтамі па замежных справах, выведцы і наглядзе.

Ёванавіч дае паказаньні ў Кангрэсе ў рамках расьсьледаваньня ў пытаньні аб імпічмэнце ў дачыненьні да прэзыдэнта Дональда Трампа. Прэзыдэнт ЗША лічыць, што былыя і дзейныя супрацоўнікі яго адміністрацыі не павінны супрацоўнічаць са сьледзтвам, якое вядзецца ў сувязі са спробамі дэмакратаў дамагчыся імпічмэнту Трампа. Тым ня менш Мары Ёванавіч прыбыла ў Кангрэс для дачы паказаньняў, адзначае «Голас Амэрыкі».

Агенцтва Associated Press раней паведаміла, што Ёванавіч адхілілі ад пасады пасьля таго, як яна выказалася за перадачу па афіцыйных каналах просьбаў Рудзі Джуліяні аб правядзеньні расьсьледаваньняў украінскім бокам. Асабісты юрыст Трампа спрабаваў дамагчыся ад украінскіх уладаў, каб яны расьсьледавалі супрацоўніцтва былога віцэ-прэзыдэнта Джо Байдэна і яго сына з украінскімі бізнэс-парнэрамі.

3 кастрычніка ў слуханьнях у Палаце прадстаўнікоў удзельнічаў былы спэцпрадстаўнік Дзярждэпартамэнту ЗША ва Ўкраіне Курт Ўолкер.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG