Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экзыт-полы: кіроўная партыя зь вялікім адрывам перамагае на выбарах у Польшчы


Ілюстрацыйнае фота

Кіроўная кансэрватыўная партыя «Права і справядлівасьць» зь вялікім адрывам лідзіруе на выбарах у Польшчы. Паводле экзіт-полаў, яна набірае 43,6%, паведамляе «​Нямецкая хваля»​.

«Грамадзянская плятформа» — 27,4%, «Лявіца» — 11,9%, Польская сялянская партыя + Кукіз — 9,6%, «Канфэдэрацыя» лібэртарыянцаў, нацыяналістаў і эўраскептыкаў — 6,4%.

Яўка склала 61%.

Палякі выбіраюць 460 дэпутатаў і 100 сэнатараў. Гэтыя выбары многія экспэрты ўнутры краіны называюць найважнейшымі ад 1989 году, калі Польшча зрынула камунізм.

Радыкальныя ацэнкі выбараў зьвязаныя з палярызацыяй палітычных настрояў у Польшчы. Кіроўную кансэрватыўную партыю «Права і Справядлівасьць» (ПіС) апанэнты абвінавачваюць у парушэньні Канстытуцыі, спробе падпарадкаваць сабе суды, празьмернай сацыяльнай палітыцы, якая, на іх думку, кепска адбіваецца на бюджэце і вядзе да кансэрвацыі краіны ў рэлігійна-патрыятычным сьветапоглядзе.

Кансэрватары пры ўладзе ды іхныя прыхільнікі на гэта адказваюць, што рэалізуюць праграму, зь якой перамаглі на папярэдніх выбарах. Для пацьвярджэньня сваёй рацыі прыводзяць высокі рэйтынг партыі ў апытаньнях (звыш 40%), вялікі эканамічны рост і рэкордна нізкае за гады незалежнасьці беспрацоўе (5%).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG