ЗША абяцаюць дапамагчы ў блякаваньні паставак электраэнэргіі зь БелАЭС, — прэм’ер Літвы

Саўлюс Сквярняліс
Саўлюс Сквярняліс

Вашынгтон гатовы садзейнічаць Вільні ў блякаваньні экспартных паставак электраэнэргіі, якая будзе вырабляцца на БелАЭС.​

Пра гэта ў панядзелак паведаміла прэс-служба ўрада Літвы па выніках сустрэчы прэм’ера Саўлюса Сквярняліса зь міністрам энэргетыкі ЗША Рыкам Пэры, які знаходзіцца зь візытам у Вільні.

Прэмʼер заклікаў ЗША актыўна падключыцца да вырашэньня гэтага пытаньня.

«Міністар Пэры абяцаў падтрымку», — заявіў кіраўнік ураду Літвы.

У чым сутнасьць гэтай падтрымкі, Саўлюс Сквярняліс не ўдакладніў.

​
XS
SM
MD
LG