Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будоўлю БелАЭС прыбыў новы корпус рэактара, стукнуты аб слуп


Міністар энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк паведаміў на прэс-канфэрэнцыі на пляцоўцы будоўлі БелАЭС, што новы корпус рэактара прыбыў на месца, перадае БелТА. Замоўнік будоўлі ўзгадніў выкарыстаньне корпусу, вядзецца падрыхтоўка да мантажу.

Гэта другі корпус рэактару, які рыхтуецца для БелАЭС. Першы давялося замяніць, бо ён упаў зь неназванай вышыні. Мінэнэрга прызнала пашкоджаньне толькі праз два тыдні. Пашкоджаны корпус расейскі забудоўнік «Росатом» можа выкарыстаць на іншай АЭС.

Але і з другім корпусам не абышлося безь няштатных сытуацыяў: корпус рэактара давезьлі ў Астравец, стукнуўшы аб слуп. На фота корпусу з афіцыйнага сайту БелАЭС відаць драпіны на стыку пасярэдзіне, але работнікі БелАЭС сьцьвярджаюць, што пашкоджаньняў корпусу рэактара не знайшлі — пашкоджаны нібы толькі ахоўны кажух.

Літва назвала 10 прычынаў не будаваць БелАЭС

Тое, што на будоўлі БелАЭС адбылося ўжо 10 інцыдэнтаў і 3 сьмерці, пра якія паведамлялася з запазьненьнем і толькі пасьля ціску незалежных СМІ і суседніх краінаў, Літва называе сярод прычынаў спыніць будаўніцтва атамнай станцыі. У БелАЭС Літва бачыць пагрозу ўласнай бясьпецы, таму выказвае пратэсты ў міжнародных структурах і заклікае не купляць электраэнэргію зь БелАЭС.

Патрабаваць спыненьня будаўніцтва БелАЭС будуць патрабаваць таксама беларусы на «Чарнобыльскім шляху», што мае прайсьці 26 красавіка.

Увядзеньне ў эксплюатацыю першага энэргаблёку Беларускай АЭС адкладзенае да 2019 году, кошт будоўлі можа вырасьці на 780 мільёнаў даляраў. Кваліфікаваныя кадры ўцякаюць зь БелАЭС з прычыны нізкіх заробкаў.

Глядзець камэнтары (2)

Гэтая дыскусія закрытая.
XS
SM
MD
LG