Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь просіць Расею падоўжыць крэдыт на БелАЭС на 10 гадоў


Астравецкая АЭС.

Беларусь і Расея абмяркоўваюць магчымасьць падаўжэньня расейскага крэдыту на будаўніцтва Беларускай атамнай электрастанцыі ў Астраўцы. Пра гэта 4 красавіка распавёў журналістам кіраўнік Белэнэрга Віктар Каранкевіч, паведамляе карэспандэнт агенцтва «Мінск-Навіны», на якога спасылаецца TUT.BY.

У цяперашні час, паводле яго, гэтае пытаньне прапрацоўваецца на ўзроўні міністэрстваў фінансаў дзьвюх краінаў. Прапановы беларускага боку датычацца, як павелічэньня тэрміну крэдыту — з 25 да 35 гадоў, так і зьніжэньня працэнтнай стаўкі.

У верасьні мінулага году Аляксандар Лукашэнка заявіў, што абмяркоўваў з Пуціным пытаньне аб падаўжэньні тэрміну вяртаньня крэдыту на будаўніцтва БелАЭС і зьніжэньня працэнтнай стаўкі. Беларускі бок гэта матываваў тым, што тэрміны па будаўніцтве расейскім бокам парушаны. «І працэнтная стаўка павінна быць ня горш, чым для іншых дзяржаў. Да прыкладу, Армэніі, Банглядэш, Вугоршчына і гэтак далей. Гэта прыкладна да 3% », — казаў прэзыдэнт.

Беларуская АЭС узводзіцца за кошт крэдыту Расеі, для яе будаўніцтва выбраны праект АЭС-2006 — тыпавы расейскі праект атамнай станцыі новага пакаленьня з выкарыстаньнем вода-вадзянога энэргетычнага рэактара ВВЭР-1200.

Крэдыт у памеры да 10 млрд даляраў для фінансаваньня 90% кошту будаўніцтва 2 энэргаблёкаў АЭС будзе выкарыстоўвацца беларускім бокам з 2011 па 2020 год. Пагашэньне крэдыту пачынаецца праз 6 месяцаў з даты ўводу ў эксплюатацыю АЭС, але не пазьней за 1 красавіка 2021 года і ажыцьцяўляецца 30 роўнымі далямі кожныя 6 месяцаў. Адзначалася, што Беларусь абавязаная праводзіць усе плацяжы на карысьць расейскага боку ў амэрыканскіх далярах.

На 50% сумы кожнай выкарыстанай часткі крэдыту налічваюцца працэнты па стаўцы 5,23% гадавых, на другую палову траншу крэдыту працэнтная стаўка складзе «LIBOR для 6-месячных дэпазытаў у далярах ЗША, павялічанай на маржу ў памеры 1,83% гадавых».

Чарнобыль

Чарнобыль. 30 год пасьля

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС была найцяжэйшай у гісторыі атамнай энэргетыкі. Беларусь прыняла на сябе асноўныя наступствы выбуху. Якія прычыны аварыі і як Чарнобыль дагэтуль уплывае на жыцьцё людзей.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG