Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта ЗША Бэрні Сандэрс шпіталізаваны


Бэрні Сандэрс
Бэрні Сандэрс

Сэнатар Бэрні Сандэрс, які ўдзельнічае ў кампаніі вылучэньня сваёй кандыдатуры на пост прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе, шпіталізаваны ў аўторак з болямі ў грудзях, паведамляе «Голас Амэрыкі». У 78-гадовага палітыка выявілі закупорку артэрыі.

Незалежны сэнатар ад штату Вэрмонт — найстарэйшы з кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША. Яго перадвыбарчая кампанія прыпыненая, на працягу бліжэйшых дзён адмененыя ўсе яго выступы, — заявіў старшы дараднік перадвыбарчай кампаніі Сандэрса Джэф Ўівэр. Яму зроблена апэрацыя стэнтаваньня — устаўленьне ўсярэдзіну артэрыі двух каркасаў, якія забясьпечваюць праходнасьць судзіны.

Сандэрс уваходзіць у тройку самых папулярных патэнцыйных кандыдатаў на пасаду прэзыдэнта ЗША ад Дэмакратычнай партыі. Паводле дадзеных сайту RealClearPolitics, ён займае трэцяе месца паводле папулярнасьці сярод кандыдатаў ад дэмакратаў, з усярэдненым рэйтынгам 16,7. Перад ім — былы віцэ-прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн і сэнатар ад штату Масачусэтс Элізабэт Ўорэн.

Нягледзячы на ўзрост палітыка, яго апанэнты пакуль яшчэ не задаваліся ў дэбатах пытаньнем аб стане яго здароўя, хоць з гэтым сутыкаўся Байдэн, які на два гады за яго маладзейшы, адзначае выданьне Politico. У верасьні ён страчваў голас, але яго памочнікі заяўлялі, што ён адчувае сябе добра.

Сандэрс таксама ўдзельнічаў у перадвыбарчай гонцы 2016 году, але прайграў праймэрыз у Дэмакратычнай партыі Гілары Клінтан. Выбары прэзыдэнта ЗША заплянаваныя на лістапад 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG