Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пхэньян заявіў аб спыненьні перамоваў з ЗША аб ядзерным раззбраеньні

абноўлена

Кім Мэн Гіль, кіраўнік дэлегацыі Паўночнай Карэі на перамовах па ядзерным раззбраеньні, Стакгольм, Швэцыя, 5 кастрычніка 2019 года
Кім Мэн Гіль, кіраўнік дэлегацыі Паўночнай Карэі на перамовах па ядзерным раззбраеньні, Стакгольм, Швэцыя, 5 кастрычніка 2019 года

Рабочыя перамовы аб ядзерным раззбраеньні паміж ЗША і КНДР, якія пачаліся ў суботу ў Швэцыі, нечакана перапыніліся без дасягненьня якіх-небудзь пагадненьняў. Пра гэта заявіў кіраўнік паўночнакарэйскай дэлегацыі.

«Перамовы не апраўдалі нашых чаканьняў і, у рэшце рэшт, былі перапыненыя», — заявіў журналістам Кім Мэн Гіль, кіраўнік дэлегацыі КНДР.

Афіцыйны прадстаўнік Дзярждэпартамэнту Ортагус Морган заявіла, што камэнтары прадстаўніка Паўночнай Карэі «не адлюстроўваюць зьмест або дух перамоваў у Швэцыі, якія доўжыліся на працягу больш чым 8 гадзін». Прадстаўнікі ЗША і Паўночнай Карэі аднавілі перамовы аб ядзерным раззбраеньні ў суботу раніцай недалёка ад Стакгольма.

У нядзелю КНДР заявіла, што не зьбіраецца весьці перамовы з ЗША да таго часу, пакуль Вашынгтон не зьменіць сваю палітыку ў дачыненьні да Пхэньяна. Пра гэта гаворыцца ў заяве паўночнакарэйскага МЗС, перададзеным па каналах Цэнтральнага тэлеграфнага агенцтва Карэі.

У чэрвені прэзыдэнт Дональд Трамп і паўночнакарэйскі лідэр Кім Чэн Ын дамовіліся аб аднаўленьні перамоў, якія былі замарожаныя ў лютым гэтага года пасьля няўдалага завяршэньня саміту лідэраў дзьвюх краін у Віетнаме. Зрыў перамоў быў зьвязаны з рознагалосьсямі з нагоды зьняцьця санкцый у дачыненьні да паўночнакарэйскага рэжыму.

На дадзены момант невядома, ці зьмякчыў які-небудзь з бакоў сваю пазыцыю.

Да нядаўняга часу большасьць прадстаўнікоў Белага дома настойвалі на тым, што ЗША не зацікаўленыя ў паэтапным падыходзе, і што Паўночная Карэя павінна цалкам адмовіцца ад ядзернай зброі, перш чым будуць адмененыя санкцыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG