Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Суд абавязаў перадаць у Кангрэс ЗША матэрыялы, выдаленыя з дакладу Мюлера


Спэцпракурор ЗША Робэрт Мюлер

Суд у Вашынгтоне абавязаў перадаць у Палату прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША інфармацыю, якая была выдаленая з дакладу спэцыяльнага пракурора Робэрта Мюлера аб ўмяшаньня Расеі ў амэрыканскія прэзыдэнцкія выбары 2016 году. Пра гэта паведамляе агенцтва Ройтэрс.

Міністэрства юстыцыі павінна перадаць гэтыя матэрыялы юрыдычнаму камітэту Палаты прадстаўнікоў да 30 кастрычніка. Паводле судзьдзі Бэрыл Гаўэл, якая прыняла такое рашэньне, патрэба камітэту ў гэтых матэрыялах «большая, чым неабходнасьць ў захаваньні сакрэтнасьці».

У пачатку 2017-га Міністэрства юстыцыі ЗША даручыла былому дырэктару ФБР Робэрту Мюлеру правесьці расьсьледаваньне ўмяшаньня Расеі ў выбары 2016 году і магчымае ўзаемадзеяньне паміж паплечнікамі Трампа і расейскімі чыноўнікамі.

Мюлер афіцыйна закрыў сваё расьсьледаваньне; 22 сакавіка ён падаў фінальную вэрсію дакладу Міністэрству юстыцыі ЗША. Ухваленая міністрам юстыцыі ЗША для публікацыі вэрсія дакладу стала бэстсэлерам у Злучаных Штатах.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG