Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар энэргетыкі ЗША падаў у адстаўку на фоне справы аб імпічмэнце Трампа


Міністар энэргетыкі ЗША Рык Пэры 17 кастрычніка падаў у адстаўку, ён пакіне сваю пасаду да канца году, паведамляе Bloomberg. ​ Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп паабяцаў назваць пераемніка Пэры неўзабаве.

Паводле Трампа, ён ужо вызначыўся са сваім кандыдатам. «У нас ужо ёсьць замена для яго. Рык зрабіў фантастычную працу. Але пара», — сказаў Трамп.

Дэмакраты ў Палаце прадстаўнікоў ЗША выклікалі Пэры для допыту ў справе імпічмэнту Дональда Трампа. Яны просяць міністра паказаць дакумэнты, зьвязаныя з украінскай кампаніяй «Нафтагаз», і расказаць пра іхную ролю ў тэлефоннай размове Трампа з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімерам Зяленскім.

25 верасьня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, якая кантралюецца прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі, пачала працэдуру імпічмэнту Трампа. Прэзыдэнта абвінавачваюць у «цяжкіх злачынствах і правінах» з прычыны ягонай тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у ліпені 2019 году. Трамп казаў, што гэта Пэры пераканаў яго зрабіць званок 25 ліпеня.

Як сьцьвярджаюць палітычныя апанэнты прэзыдэнта ЗША, Трамп падчас званка спрабаваў пераканаць Зяленскага пачаць расьсьледаваньне дзейнасьці ва Ўкраіне Гантэра Байдэна, сына былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна, які зьяўляецца магчымым супернікам Трамп на выбарах прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе. Калі гэтага не адбудзецца, Трамп нібыта пагражаў блякаваць фінансавую і вайсковую дапамогу Кіеву.

У траўні 2019 году Пэры ўзначальваў амэрыканскую дэлегацыю, якая прыбыла на інаўгурацыю прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага. Паводле зьвестак СМІ, міністар энэргетыкі ЗША тады абмяркоўваў з украінскім прэзыдэнтам пытаньне зьмены мэнэджмэнту «Нафтагазу». І Пэры, і Зяленскі абверглі гэтую інфармацыю.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG