Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп адмовіўся праводзіць саміт G7 на сваім курорце


Дональд Трамп. Архіўнае фота.
Дональд Трамп. Архіўнае фота.

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп адмовіўся ад плянаў правесьці саміт G7 у сваім гольф-клюбе ў Маямі. Паводле яго, гэта адбылося пасьля «вар’яцтва СМІ і дэмакратаў і нерацыянальнай варожасьці».

Пра гэта прэзыдэнт ЗША напісаў у сваім твітэры.

Адміністрацыя Трампа пачынае шукаць іншае месца для сустрэч з сусьветнымі лідэрамі ў наступным годзе. У тым ліку магчымасьць правядзеньня саміту ў прэзыдэнцкай рэзыдэнцыі краіны ў Кэмп-Дэвідзе, штат Мэрылэнд.

Выбар Trump National Doral месцам правядзеньня саміту выклікаў крытыку з боку дэмакратаў і грамадзянскай супольнасьці. Яны назвалі гэта спробай Трампа незаконна атрымаць выгаду праз сваё прэзыдэнцтва шляхам узбагачэньня сябе і свайго бізнэсу.

Наступны саміт кіраўнікоў дзяржаваў G7 заплянаваны на 10-12 чэрвеня 2020 году.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG