Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Паспрыяў генацыду». У ЗША гарады і штаты адмаўляюцца ад Дня Калюмба на карысьць іншай даты


Помнік Калюмбу ў Нью-Ёрку
Помнік Калюмбу ў Нью-Ёрку

Усё больш гарадоў і штатаў у ЗША ўводзяць спэцыяльнае сьвята для ўшанаваньня карэнных жыхароў Амэрыкі.

Некалькі амэрыканскіх штатаў упершыню адзначылі Дзень карэнных народаў. Гэта зьяўляецца часткай тэндэнцыі да адыходу ад сьвята, усталяванага ў гонар Хрыстафора Калюмба.

Нью-Мэксыка, Вэрмонт і Мэн далучыліся да групы штатаў, якія адмовіліся ад сьвяткаваньня Дня Калюмба ў знак павагі да карэнных амэрыканскіх народаў. Пры гэтым на фэдэральным узроўні сьвята Дня Калюмба захоўваецца.

Каля дзесяці штатаў і больш за 100 амэрыканскіх гарадоў у той ці іншай форме адзначаюць Дзень карэнных народаў. Сталіца ЗША, Вашынгтон, у гэтым годзе адзначыла Дзень карэнных народаў у рамках часовага рашэньня.

Прыхільнікі карэнных народаў Амэрыкі на працягу многіх гадоў пераконваюць штаты адмовіцца ад сьвяткаваньня Дня Калюмба на карысьць Дня карэнных народаў, тлумачачы гэта тым, што Калюмб паспрыяў пачатку шматвяковага генацыду карэннага насельніцтва на амэрыканскіх кантынэнтах.

Першае сьвяткаваньне Дня карэнных народаў у Нью-Мэксыка на ўзроўні штата ўключала выступленьні некалькіх лідэраў плямёнаў на іх родных мовах. Іншыя мерапрыемствы ў Культурным цэнтры індыйскіх народаў Пуэбла (Indian Pueblo Cultural Center) у Альбукэрку ўключалі парад і традыцыйныя танцы.

29-гадовая Кімбэрлей Бегай, прадстаўнік племяні наваха, распавяла, што яна была ўражаная, убачыўшы так шмат карэнных амэрыканскіх плямёнаў, якія сабраліся разам у дзень адзінства.

«Калі я вучылася ў школе, усе казалі пра Дзень Калюмба і пра тое, як ён „адкрыў“ нас, — сказала яна. — Сапраўды? Нашыя старэйшыны распавядалі нам зусім іншае. Мы ўжо даўно былі тут».

Дзяржаўныя ўстановы ў штаце Мэн таксама былі зачыненыя ў сувязі са сьвятам. Мэн, дзе пражываюць чатыры племя, якія прызнаюцца на фэдэральным узроўні, адмовіўся ад сьвяткаваньня Дня Калюмба на карысьць Дню карэнных народаў у адпаведнасьці з законам, які быў падпісаны ў красавіку губэрнатарам-дэмакратам Джанэт Мілс.

Губэрнатары Мічыгана і Паўночнай Караліны Грэтхэн Уітмэр i Рой Купэр выпусьцілі праклямацыі аб прызнаньні Дня карэнных народаў.

Пераход да сьвяткаваньня Дня карэнных народаў усё большай колькасьцю гарадоў і штатаў выклікаў адмоўную рэакцыю сярод некаторых кансэрватараў і амэрыканцаў італьянскага паходжаньня.

«Арганізацыя студэнтаў-рэспубліканцаў» ва Ўнівэрсытэце штата Мэн, напрыклад, ахарактарызавала гэтую тэндэнцыю, як частку «парадку дня радыкальных левых».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG