Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп абвінаваціў у «цяжкіх злачынствах» сьпікера Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША


Дональд Трамп і Нэнсі Пэлосі
Дональд Трамп і Нэнсі Пэлосі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у ноч на 7 кастрычніка абвінаваціў у «цяжкіх злачынствах і правінах, а магчыма, і ў дзяржаўнай здрадзе» сьпікерку Палаты прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША Нэнсі Пэлосі і выказаўся за яе «неадкладны імпічмэнт». Такое паведамленьне Трамп разьмясціў у твітэры.

Абвінавачваньні ў «цяжкіх злачынствах і правінах» (high crimes and misdemeanors), на якія спасылаецца Трамп, зьяўляецца юрыдычным тэрмінам, яго звычайна выкарыстоўваюць пры фармулёўцы прычыны для імпічмэнту ў ЗША.

Ён уключае ў сябе абвінавачваньні службовых асобаў у неправамерных дзеяньнях: карупцыі, халатнасьці, ілжэсьведчаньні пад прысягай, злоўжываньні ўладай, хабарніцтве, запалохваньні сьведак, нямэтавым выкарыстаньні дзяржаўных сродкаў, невыкананьні сваіх абавязкаў ды іншых злачынствах. Трамп напісаў свае твіты, калі стала вядома пра тое, што ў справе аб імпічмэнце самога прэзыдэнта ЗША зьявіўся другі супрацоўнік спэцслужбаў, які плянуе даваць паказаньні.

25 верасьня Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША, якая кантралюецца прадстаўнікамі Дэмакратычнай партыі, пачала працэдуру імпічмэнту Трампа. Прэзыдэнта абвінавачваюць у «цяжкіх злачынствах і правінах» з прычыны ягонай тэлефоннай размовы з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у ліпені 2019 году.

Як сьцьвярджаюць палітычныя апанэнты прэзыдэнта ЗША, Трамп падчас званка спрабаваў пераканаць Зяленскага пачаць расьсьледаваньне дзейнасьці ва Ўкраіне Хантэра Байдэна, сына былога віцэ-прэзыдэнта ЗША Джозэфа Байдэна, які зьяўляецца верагодным сапернікам Трамп на выбарах прэзыдэнта ЗША ў 2020 годзе. Калі гэтага не адбудзецца, Трамп нібыта пагражаў блякаваць прадстаўленьне фінансавай і ваеннай дапамогі Кіеву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG