Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Намесьнік дзяржсакратара ЗША можа стаць амбасадарам у Расеі


Намесьніка дзяржсакратара ЗША Джон Саліван дае прамову ў Паўночнай Македоніі

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што на пасаду амбасадара ЗША ў Расеі будзе прапаноўваць кандыдатуру Джона Салівана, паведамляе агенцтва Reuters.

Калі Сэнат гэту кандыдатуру ўхваліць, Саліван заменіць на пасадзе амбасадара Джона Гантсмана, які сышоў у адстаўку. У жніўні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што Саліван «цалкам можа стаць» наступным амбасадарам Вашынгтона ў Расеі.

6 жніўня стала вядома, што амбасадар ЗША ў Расеі Джон Гантсман зьвярнуўся да прэзыдэнта Дональда Трампа з просьбай аб адстаўцы з 3 кастрычніка.

У момант найгоршых за апошнія 20 гадоў амэрыканска-расейскіх адносін у амэрыканскім дыпляматычным ведамстве пасаду амэрыканскага амбасадара ў Маскве лічаць адной з самых складаных. Джон Гантсман у сваім лісьце напісаў, што амэрыканскім дыпляматам прыходзіцца працаваць у «варожай» атмасфэры.

  • Джону Салівану 60 гадоў, ён нарадзіўся ў Бостане, у штаце Масачусетс.
  • З траўня 2017 года займае пасаду намесьніка дзяржсакратара ЗША. Сэнат ухваліў яго кандыдатуру пераважнай большасьцю галасоў (94-6), што было рэдкасьцю ў такіх пытаньнях.
  • Паводле адукацыі Саліван юрыст, ступень доктара права ён атрымаў у Калюмбійскім унівэсытэце.
  • На дзяржаўную службу прыйшоў у 1991 годзе ў міністэрства юстыцыі, дзе пачынаў дарадцам памочніка генэральнага пракурора.
  • У 1992-м быў намесьнікам галоўнага юрыста-кансультанта выбарчай кампаніі прэзыдэнта Джорджа Буша-малодшага.
  • Пазьней займаў высокую пазыцыю ў юрыдычнай службе міністэрства абароны ЗША.
  • Пры прэзыдэнцтве Барака Абамы ўзначальваў міжурадавую групу «ЗША-Ірак: дыялёг у сфэры бізнэсу», адзначае ВВС.


Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG