Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп пасварыўся з дэмакратамі на сустрэчы ў Белым доме


Дэмакраты пакідаюць будынак Белага Дому
Дэмакраты пакідаюць будынак Белага Дому

У Вашынгтоне завяршылася сустрэча прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа зь кіраўніцтвам Кангрэсу, на якой абмяркоўвалася палітыка адносна Сырыі.

Трамп запрасіў кіраўнікоў Кангрэсу, у тым ліку і высокапастаўленых дэмакратаў, у Белы Дом на прыватную гутарку. Дэмакраты неўзабаве пасьля яе пачатку пакінулі Белы Дом. Як яны самі заявілі, прычынай сталі рэзкія выказваньні прэзыдэнта ў адрас сьпікера Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі.

Паводле Пэлосі, у прэзыдэнта адбыўся «нэрвовы зрыў», прычынай якога, на яе думку, стала тое, што раней Палата прадстаўнікоў прыняла рэзалюцыю, якая асуджае рашэньне Трампа вывесьці войскі ЗША з паўночнай Сырыі. За рэзалюцыю галасавалі ня толькі дэмакраты, але і большасьць рэспубліканцаў. Паводле сьпікера, гэта і стала прычынай гневу прэзыдэнта.

Як заявілі лідэры дэмакратаў у Сэнаце і ў Палаце прадстаўнікоў Чак Шумэр і Стэні Хоер, Трамп назваў Пэлосі «трэцеразрадным палітыкам».

Раней Дональд Трамп абвінавачваў сьпікера ў парушэньні працэдуры пры пачатку расьследаваньня ў пытаньні аб імпічмэнце прэзыдэнта і шмат разоў ужываў пра яе непаважлівыя эпітэты ў Twitter.

Лідэр рэспубліканцаў у Палаце прадстаўнікоў Кэвін МакКарты расказаў пра «недарэчны» тон, у якім Пэлосі размаўляла з прэзыдэнтам, і дадаў, што пасьля сыходу дэмакратаў сустрэча працягнулася і завяршылася «плённа», піша «Голас Амэрыкі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG