Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Турэцкі міністар абвінаваціў прэзыдэнта Францыі ў падтрымцы тэрарызму


Міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу
Міністар замежных справаў Турэччыны Мэўлют Чавушоглу

Міністар замежных справаў Турэччыны назваў прэзыдэнта Францыі Эманюэля Макрона «спонсарам тэрарызму» і адпрэчыў крытыку турэцкага наступу ў Сырыі.

Мэўлют Чавушоглу сказаў журналістам, што Макрон хацеў бы быць лідэрам Эўропы, але сам «хістаецца».

У мінулым месяцы францускі прэзыдэнт прыняў прадстаўніка Курдзкіх дэмакратычных сілаў (КДС). Турэччына называе адну з арганізацый, якія ўваходзяць у КДС, тэрарыстамі.

Сёньня ж Макрон заявіў, што ён не адмаўляецца ад сваёй ранейшай заявы пра «сьмерць мозгу» NATO. Эўропа больш ня можа спадзявацца на абарону ЗША як саюзьніка па NATO, заявіў тады Макрон у інтэрвію брытанскаму часопісу The Economist. «Мы перажываем "сьмерць мозгу" NATO», — сказаў Макрон.

Камэнтуючы турэцкую апэрацыю на поўначы Сырыі, прэзыдэнт Францыі тады сказаў: «І мы зьяўляемся сьведкамі агрэсіі з боку іншага партнэра па NATO, Турэччыны, у галіне, дзе нашы інтарэсы пастаўленыя на карту без ўзгадненьня».

Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель у адказ на словы прэзыдэнта Францыі заявіла: «NATO застаецца асновай асноў нашай бясьпекі».

Раней Макрон неаднаразова заяўляў, што прыярытэтам для Францыі зьяўляецца будаўніцтва адзінай эўрапейскай абароны пры супрацоўніцтве з NATO.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG