Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кантрабандысты выпілоўваюць фрагмэнты сьцяны, якую Трамп будуе на мяжы з Мэксыкай


Мяжа паміж Мэксыкай і ЗША

Банды кантрабандыстаў прасякаюць «практычна непераадольную» сьцяну, якую прэзыдэнт Дональд Трамп будуе на мяжы з Мэксыкай, каб не дапусьціць у краіну мігрантаў і ўвозу наркотыкаў. Аднак прэзыдэнт заяўляе, што яго гэта не турбуе.

«У нас вельмі магутная сьцяна, — заявіў Трамп журналістам у Белым доме ў суботу. — Але, па праўдзе кажучы, якой бы магутнай яна ні была, прасекчы можна ўсё, што заўгодна. Але ў нас ёсьць шмат людзей, якія назіраюць за гэтым. Прарубіць гэта адно, з гэтай праблемай лёгка справіцца. Проста ўстаўляеце гэты кавалак назад».

Трамп падзяліўся гэтымі думкамі пасьля таго, як газэта Washington Post паведаміла, што за апошнія месяцы бандыты неаднаразова выпілоўвалі адтуліны ў сьцяне з дапамогай шабельнай пілы — папулярнага хатняга інструмэнта, які можна купіць за 100 даляраў.

Адной з галоўных тэмаў перадвыбарчай кампаніі Дональда Трампа ў 2016 годзе было будаўніцтва сьцяны на мяжы з Мэксыкай для прадухіленьня нелегальнай іміграцыі.

За апошнія тры гады было выдзелена 9,8 мільярда даляраў для будаўніцтва больш як 800 кілямэтраў «новай сыстэмы памежнай сьцяны».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG