Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хэльсынская камісія ЗША праводзіць слуханьні пра расейскі ўплыў у Беларусі. УЖЫВУЮ


Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (вядомая таксама як Хэльсынская камісія) праводзіць слуханьні пра расейскі ўплыў у Беларусі пад назвай «Ня надта добрыя суседзі».

Як адзначаецца на сайце Камісіі, Крэмль узмацняе кампаніі ўплыву і дэзінфармацыі, скіраваныя на тое, каб разбурыць сувэрэнітэт Беларусі. Удзельнікі слуханьняў маюць расказаць, якім чынам расейская дэзінфармацыя і гібрыдная тактыка уплываюць на беларускі палітычны краявід, а таксама як Злучаныя Штаты могуць дапамагчы ў падтрымцы беларускага сувэрэнітэту.

У слуханьнях бяруць удзел:

  • Соф’я Арлоскі, старэйшы мэнэджэр праграм па Эўразіі амэрыканскай няўрадавай арганізацыі Freedom House
  • Франак Вячорка, мэдыяаналітык, аўтар Радыё Свабода
  • Браян Ўітмар, дырэктар праграмы Расеі вашынгтонскага Цэнтру аналізу эўрапейскай палітыкі
  • Андрэй Елісееў, аналітык арганізацыі EAST Center

Камісія Кангрэсу ЗША ў справах АБСЭ (Хэльсынская камісія) была створаная у 1976 годзе ў складзе дзевяці сэнатараў, дзевяці кангрэсмэнаў і прадстаўнікоў Дзярждэпартаманту, міністэрстваў абароны і гандлю.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG