Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка і Захад: Куды кіраўнік Беларусі езьдзіў і ад якіх паездак адмаўляўся?


Афіцыйныя візыты кіраўніка Беларусі на Захад, у краіны ЭЗ, можна пералічыць ледзь не на пальцах адной рукі.

У 1994 годзе, неўзабаве пасьля абраньня прэзыдэнтам, Лукашэнка быў у Польшчы, сустракаўся з прэзыдэнтам Лэхам Валэнсам, наведваў Асьвеньцім.

У 1996 годзе ён быў з афіцыйным візытам у Францыі, сустракаўся з тагачасным прэзыдэнтам Жакам Шыракам, які нядаўна памёр.

У Літве кіраўнік Беларусі быў з афіцыйным візытам у 1997 годзе, а наступным разам з рабочым візытам — у 2009 годзе, падчас пацяпленьня стасункаў паміж Беларусьсю і Эўразьвязам.

Аляксандар Лукашэнка і Андрус Кубілюс, прэм'ер Літвы, Вільня, 16 верасьня 2009
Аляксандар Лукашэнка і Андрус Кубілюс, прэм'ер Літвы, Вільня, 16 верасьня 2009

Таксама ў 2009 годзе Лукашэнка наведаў Ватыкан і Італію, у Ватыкане госьць сустрэўся з Папам Рымскім Бэнэдыктам ХVI, адбылася таксама сустрэча з тагачасным прэм’ерам Італіі Сыльвіё Бэрлюсконі.

Аляксандар Лукашэнка, яго сын Мікалай і Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI, Ватыкан, 27 красавіка 2009
Аляксандар Лукашэнка, яго сын Мікалай і Папа Рымскі Бэнэдыкт XVI, Ватыкан, 27 красавіка 2009

Наступны візыт у Ватыкан і Італію адбыўся ў 2016 годзе, пасьля зьняцьця зь Беларусі большасьці эўрапейскіх санкцыяў, накладзеных за парушэньні правоў чалавека і здушэньне пратэстаў пасьля выбараў 2010 году. У 2016 годзе Лукашэнка ў Ватыкане сустрэўся з папам Францішкам, адначасова тады ж адбыўся і афіцыйны візыт у Італію.

Аляксандар Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак, травень 2016
Аляксандар Лукашэнка і Папа Рымскі Францішак, травень 2016

У ЗША кіраўнік Беларусі бываў некалькі разоў на сэсіях генэральнай асамблеі ААН, але з афіцыйным візытам — ніводнага разу.

У Аўстрыі Лукашэнка бываў, але з прыватнымі візытамі, на адпачынак.

Пасьля зьняцьця санкцыяў у 2016 годзе фармальныя перашкоды для паездак кіраўніка Беларусі ў краіны Эўразьвязу зьніклі. Аднак пасьля візытаў у Ватыкан і Італію і да цяперашняй паездкі ў Аўстрыю ён адхіляў многія запрашэньні.

Лукашэнку запрашалі на саміт «Усходняга партнэрства» ў Брусэлі (2019), на сьвяткаваньне сканчэньня Першай усясьветнай вайны ў Францыю (2018), на цырымонію, прысьвечаную пачатку Другой усясьветнай вайны ў Польшчу (2019). Пакуль што кіраўнік Беларусі таксама не зрабіў візыту ў Латвію. Запрашэньне наведаць Рыгу было зробленае прэм'ер-міністрам Латвіі Марысам Кучынскісам у лютым 2018 падчас візыту ў Менск.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG