Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Санкцыі супраць «Паўночнага патоку» могуць быць уключаны ў закон аб вайсковым бюджэце ЗША


Другая "ветка" "Паўночнага патоку" у Ленінградзкай вобласьці
Другая "ветка" "Паўночнага патоку" у Ленінградзкай вобласьці

У законапраект аб абаронным бюджэце ЗША на 2020 год будуць дададзены артыкулы пра санкцыі супраць кампаній, якія ўдзельнічаюць у праекце будаўніцтва газаправода «Паўночны паток — 2». Пра гэта выданьню Defence News заявіў старшыня камітэта Сэната ЗША па міжнародных справах рэспубліканец Джым Рыш.

Захады супраць будаўнікоў газаправода яшчэ абмяркоўваюцца заканадаўцамі, аднак, па словах Рыша, «санкцыі дорага абыдуцца» кампаніям, якія ўдзельнічаюць у праекце. Сэнатар разьлічвае, што прынятыя меры дапамогуць спыніць будаўніцтва магістралі.

З дапамогай новага праекта Расея спрабуе зьнізіць залежнасьць свайго экспарту энэрганосьбітаў ад транзыту праз Украіну. Згодна з дасягнутай краінамі Эўразьвязу кампрамісу, усе рашэньні ў сувязі з эксплюатацыяй праекта будзе прымаць Нямеччына, якая выступае ў падтрымку яго будаўніцтва.

Многія краіны Эўразьвязу і ЗША крытыкавалі праект. У Брусэлі лічаць, што «Паўночны паток — 2» узмацняе залежнасьць Эўразьвяза ад паставак расейскага газу, пагражае яго ўнутранаму рынку і парушае палажэньні энэргетычнай палітыкі ЭЗ. Масква сьцьвярджае, што праект носіць выключна эканамічны характар.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG