Палова жыхароў Расеі верыць у Бога. Сярод расейцаў, якія лічаць сябе праваслаўнымі, такіх — 58 адсоткаў.
Чытач, які знаёміцца з тэкстамі расейскіх філёзафаў-выкрывальнікаў «бездухоўнасьці Захаду», звычайна не падазрае, што мае справу з прапагандысцкімі творамі.
Гарадзкія ўлады Менску вярнулі касьцёлу Сьвятога Роха (таксама вядомы як касьцёл Найсьвяцейай Тройцы на Залатой горцы) участак зямлі ў 2 га, на якім некалі разьмяшчаліся каталіцкія могілкі.
7 лістапада папа Францішак прызначыў двух падсакратароў Дыкастэрыі ў справах сьвецкіх, сям’і і жыцьця. Імі сталі італьянкі Гарбыэла Гамбіна і Лінда Гізоні.
3 лістапада споўнілася 60 гадоў з дня першай царкоўнай службы ў саборы Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Кірылы Тураўскага ў Брукліне. З гэтай нагоды ў нядзелю, 5 лістапада, адбылася сьвяточная архірэйская багаслужба з удзелам япіскапа Святаслава Логіна.
У Беларусі сёньня адзначаюць Дзень памяці продкаў Дзяды. Раней у гэты дзень людзі наведвалі могілкі і мелі рытуальную вячэру. У дахрысьціянскі час істотаю Дзядоў была сустрэча з душою памерлага, каб здабыць яго прыхільнасьць.
У прамове падчас урачыстай імшы ў Менскай катэдры 1 лістапада каталіцкі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч назваў бальшавіцкую рэвалюцыю 1917 году «экзістэнцыяльнай катастрофай».
У гэты дзень былы нямецкі манах Марцін Лютэр публічна асудзіў тагачасную каталіцкую царкву. Ён прыбіў да дзьвярэй царквы свае крытычныя тэзы. Новая хрысьціянская канфэсія хутка запанавала ў паўночнай Эўропе. Пра яе зьяўленьне й сучасны стан у Беларусі нам распавялі лютэране — горадзенскі пастар Уладзімер Татарнікаў і кіраўнічка менскае суполкі Хельга Штокман.
Вядучы эўрапейскі славіст, прафэсар мовазнаўства Інстытуту славістыкі Венскага ўнівэрсытэту Міхаэль Мозэр адказаў на пытаньні Радыё Свабода, якія тычыліся гісторыі беларускай літаратурнай мовы і мовы друкаванай Бібліі Францішка Скарыны.
Рымска-каталіцкі касьцёл падрыхтаваў першы афіцыйны пераклад Новага Запавету на сучасную беларускую мову, паведамляе catholic.by.
У Магілёў прывезьлі мошчы сьвятой Матроны Маскоўскай. Праваслаўныя вернікі са спадзевам на цуд для сябе і крэўных выстойвалі гадзіны ў чэргах, каб пакланіцца каўчэгу з мошчамі.
Упершыню за 100 гадоў у Віцебску адкрылася новая сынагога. Будынак, дзе апошнія 25 гадоў маліліся віцебскія габрэі, быў звычайным жылым домам, які ня мог выконваць усіх належных функцыяў.
Сёньня ў віцебскай юдэйскай грамадзе «Дом Ізраілю» каля 50 прыхаджанаў. Хаця ў сынагогу прыходзіць і болей. Дасюль адзіным дзейным культавым будынкам была сынагога на вуліцы 1-й Калгаснай.
У рамках ініцыятывы «Ружанец да межаў» у сёньняшняе сьвята Маці Божай Ружанцовай мільён польскіх вернікаў чыталі ружанец уздоўж дзяржаўных межаў Польшчы.
У Бабруйску вернікі патрабуюць зьнесьці пяціпавярховік, які прыбудавалі некалі да касьцёла, зруйнаваўшы ягоны фасад. Каталікі настойваюць, што дакумэнтацыі, якая пацьвярджала б законнасьць узьвядзеньня і ўводу ў эксплюатацыю прыбудовы, няма, а значыць, гэта было зроблена ў 1963 годзе незаконна. Чыноўнікі прызналі, што ў іх няма зьвестак, каму належыць будынак касьцёла.
Міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей выступіў на адкрыцьці ў Менску новага будынку Апостальскай нунцыятуры і згадаў будучае 25-годзьдзе дыпляматычных дачыненьняў Беларусі і Ватыкану.
Міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў, што падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з папам Рымскім «было пацьверджана запрашэньне папу Рымскаму наведаць Беларусь зь візытам».
Тэма фэйкавых навінаў і журналістыка дзеля міру стануць галоўнымі ў пасланьні Папы Рымскага з нагоды Дня камунікацыяў у 2018 годзе.
«Сёньня вельмі многія маладыя людзі, на жаль, пачынаюць жыць віртуальным жыцьцём, зусім чужым і незразумелым для царкоўнай традыцыі».
28 верасьня — 1 кастрычніка ў Менску адбудзецца пленарнае паседжаньне рады Канфэрэнцый біскупаў Эўропы, прысьвечанае моладзі і будучыні эўрапейскага кантынэнту як супольнага дому. Правесьці такую імпрэзу ў Беларусі пастанавілі галасаваньнем на леташнім падобным форуме кіраўнікоў каталіцкіх эпіскапатаў Эўропы ў княстве Манака.
Некалькі прадстаўнікоў чачэнскай дыяспары ў Беларусі прыйшлі 25 верасьня да Менскай саборнай мячэці, каб прывітаць кіраўніка Чачэнскай рэспублікі Рамзана Кадырава, які знаходзіцца сёньня з афіцыйным візытам у Беларусі.
У Бялынічах праз 141 год па закрыцьці тутэйшага касьцёла асьвечаная капліца. Гэта адзіная каталіцкая бажніца ў раёне. Ад некалі аднаго з найбагацейшых у краі касьцёла ацалелі фрагмэнты фрэсак, якія захоўваюцца ў Магілёўскім мастацкім музэі імя Масьленікава.
Аўнг Сан Су Чы, нобэлеўская ляўрэатка і адна з найвышэйшых кіраўнікоў Мʼянмы, упершыню выступіла з заявамі ў сувязі з уцёкамі сотняў тысяч мусульман у суседні Банглядэш. Яна асудзіла парушэньні правоў чалавека і паабяцала, што вінаватыя будуць прыцягнутыя да суду.
Мальшын, названы «воінам хрыстовым Антоніем», казаў вернікам у менскім Сьвята-Елісавецінскім жаночым манастыры пра «вайну за сьвятую Русь, без падзелу на Белую, Малую і Вялікую», і пра тое, што прысутныя возьмуць у ёй удзел.
Здымкі прывёз пробашч мінскай парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк з архіву ў польскім Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы Вайніловіча.
У ноч на панядзелак у расейскім Екацерынбургу мужчына на аўтамабілі «УАЗ» урэзаўся ў будынак кінатэатру «Космас». У машыне былі некалькі балёнаў з газам і бочкі з бэнзінам.
Беларуская праваслаўная царква скончыла пераклад Новага Запавету на беларускую мову, паведаміў 1 верасьня кіраўнік БПЦ, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал. Ён выступіў на прэзэнтацыі факсымільнага выданьня «Кніжная спадчына Францішка Скарыны».
Папа Рымскі Францыск і патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей у пятніцу заклікалі сусьветных лідэраў да калектыўнай барацьбы са зьменай клімату, заявіўшы, што стан плянэты пагаршаецца і ў першую чаргу ад гэтага пацярпяць найбольш уразьлівыя катэгорыі насельніцтва.
У некаторых школах у Беларусі 1 верасьня ў імпрэзах з нагоды пачатку новага навучальнага году ўзялі ўдзел праваслаўныя сьвятары.
Першага верасьня мусульмане ўсяго сьвету адзначаюць адно са сваіх самых вялікіх сьвятаў — Курбан-байрам.
Больш за дзьвесьце тысяч мусульман прынялі ўдзел у сьвяткаваньні Курбан-байраму ў Маскве, паведамілі ў праваахоўных органах. У сталічных мячэцях прайшлі ранішнія пропаведзі.
Беларуская некамэрцыйная арганізацыя «МоцАрт» і брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў пры менскім Сьвята-Петрапаўлаўскім саборы рыхтуюць да выданьня беларускамоўнае Эвангельле ў выглядзе аўдыёкнігі. Голасам кнігі стаў вядомы тэлевядоўца Юры Жыгамонт
Гэтыя факты пералічыў 24 жніўня ў Гомелі падчас прэсавай канфэрэнцыі ў грамадзка-палітычным цэнтры на вуліцы Палескай прэзыдэнт Усясьветнай асацыяцыі беларускіх габрэяў Якаў Гутман.
Цяпер менскія мармоны зьбіраюцца ў бізнэс-цэнтры, але рыхтуюцца пераехаць у асобны будынак.
2 дні праходзяць урачыстасьці ў касьцёле Маці Божай Браслаўскай Валадаркі Азёр. Тысячы браслаўчан, пілігрымаў, пешых і на роварах, з розных гарадоў Віцебскай вобласьці і усёй Беларусі прыбылі ў Браслаў.
Дзярждэпартамэнт ЗША апублікаваў даклад «Міжнародная рэлігійная свабода», у якім ацэньваецца сытуацыя з гарантаваньнем веравызнаньня ў дзьвюх сотнях краінаў сьвету.
Мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, пабываў з працоўным візытам у праваслаўнай Гомельскай епархі.
Суд у расейскім горадзе Сочы прысудзіў мясцоваму жыхару Віктару Начоўнаву штраф 50 тысяч расейскіх рублёў (больш за 1600 беларускіх), прызнаўшы яго вінаватым у абразе рэлігійных пачуцьцяў вернікаў.
6 жніўня ў Магілёве хросным ходам праваслаўныя адзначылі 300-годзьдзе сьвятара, асьветніка Георгія Каніскага.
У афіцыйным паведамленьні сказана, што «жыхар Ленінградзкай вобласьці 1978 г.н., знаходзячыся на тэрыторыі Віцебску, шляхам намоваў ды пагрозаў спрабаваў арганізаваць вываз у Санкт-Пецярбург дзьвюх жыхарак Віцебску».
У РПЦ прапанавалі выдаць «бацюшку з прытону» Мікалая Кірэева зь Беларусі ў Расею.
У катэдэральным касьцёле Ўнебаўзяцьця Найсьвяцейшай Панны Марыі ў Магілёве адбылася ўрачыстая імша — юбілей выданьня Францішка Скарынам беларускага «Псалтыра» супаў з каталіцкім сьвятам Перамяненьне Пана.
Сьвятога айца падазраюць у «стварэньні ўмоваў для занятку прастытуцыяй».
«Пропаведзі» япіскапа Гарадзенскага і Ваўкавыскага Арцемія выйшлі ў сьвет ужо другім выданьнем і карыстаюцца попытам сярод сьвятароў і вернікаў. Як ідзе вяртаньне да роднай мовы ў праваслаўных храмах на Гарадзеншчыне і чым царква прываблівае моладзь — гутарка з архірэем.
У некалькіх гарадах Расеі прайшлі так званыя стаяньні «За веру! За народ і цара!» супраць фільма Аляксея Ўчыцеля «Матыльда».
Ці часта беларусы зьведвалі «гнеў Божы»? Ці ўмелі тыя ж самыя сьвятыя ды цудатворныя іконы караць чалавека? І калі так, то за што? Гутарка з кандыдатам гістарычных навук Сяргеем Грунтовым.
Замежным сьвятарам не даюць дазволу служыць у Беларусі, і гэта застаецца адной з галоўных праблемаў Каталіцкага касьцёлу, заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Вярхоўны суд Расеі ў панядзелак адхіліў апэляцыю аб прызнаньні арганізацыі «кіраўнічы цэнтар Сьведак Яговы» экстрэмісцкай, перадае «Ітэрфакс». Такім чынам, рашэньне суду аб забароне дзейнасьці арганізацыі ўступіла ў сілу.
Паводле гэтак званага «Закону Яравой», журналіст з расейскага Тамбова атрымаў штраф 10 тысяч расейскіх рублёў (каля 170 даляраў).
Загрузіць яшчэ