Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мітрапаліт Павел заклікаў царкву і касьцёл зьберагчы моладзь ад «віртуальнага жыцьця»


Мітрапаліт Павел, архіўнае фота

На адкрыцьці пленарнага паседжаньня Рады канфэрэнцыяў біскупаў Эўропы мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел зьвярнуў увагу на працу Каталіцкай і Праваслаўнай цэркваў з моладзьдзю, перадае БелаПАН.

«Сёньня вельмі многія маладыя людзі, на жаль, пачынаюць жыць віртуальным жыцьцём, зусім чужым і незразумелым для царкоўнай традыцыі, — наракаў ён. — Інтэрнэт — гэта добрая вынаходка чалавецтва, але яна дае шмат якім людзям зусім не пэрспэктыўны лад жыцьця. Мы, сьвятары, павінны зрабіць усё магчымае, каб даць маладым людзям добры прыклад».

Мітрапаліт Павел таксама паскардзіўся, што аўдыторыя царквы сёньня меншая за аўдыторыю СМІ, і выказаў спадзеў, што замежныя калегі на канфэрэнцыі падзеляцца з Праваслаўнай царквой досьведам працы з моладзьдзю.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG