Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У гарадах Расеі прайшла акцыя «За веру! За цара!» супраць фільма «Матыльда»


Кадр з фільму Аляксея Учыцеля «Матыльда»

У некалькіх гарадах Расеі прайшлі так званыя стаяньні «За веру! За народ і цара!» супраць фільма Аляксея Ўчыцеля «Матыльда».

Акцыі праваслаўных актывістаў, якія арганізавалі рухі «Сорак Саракоў» і «Царскі крыж» адбыліся ў Маскве каля храма Ўваскрэсеньня Хрыстова ў Кадашах, у Екацярынбургу ля Храма на Крыві, у Арле і Петрапаўлаўску-Камчацкім. У Екацярынбургу акцыя прайшла нягледзячы на адсутнасьць узгадненьня з боку ўладаў. Актывісты правялі яе ў фармаце адзіночных пікетаў.

Арганізатары заяўлялі, што стаяньні пройдуць у дзясятках гарадоў Расеі, Беларусі, Сэрбіі, Аўстрыі, Баўгарыі і Казахстану. Пра тое, ці адбыліся акцыі ў Беларусі, інфармацыі няма.

Дэпутат Дзярждумы Натальля Паклонская запрасіла рэжысэра Аляксея Ўчыцеля прыняць удзел у акцыі ў Маскве. Яна лічыць, што фільм «Матыльда», у якім распавядаецца пра раман будучана імпэратара Мікалая Другога і балерыны Матыльды Кшэсінскай, апаганьвае сьвятыню і абражае рэлігійныя пачуцьці.

Самой Паклонскай на акцыі ў Маскве не было, паведамляе тэлеканал «Дождж».

XS
SM
MD
LG