Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як выглядалі Сымон і Алена, у гонар якіх назвалі менскі Чырвоны касьцёл


Алена і Сымон Вайніловічы

Гісторык і экскурсавод Павал Дзюсекаў апублікаваў фота Сымона і Алены Вайніловічаў — трагічна загінулых дзяцей мэцэната Эдварда Вайніловіча, у гонар якіх той пабудаваў менскі касьцёл Сьвятых Сымона і Алены, вядомы як «Чырвоны касьцёл».

Як гісторык распавёў Catholic.by, здымкі прывёз пробашч мінскай парафіі ксёндз Уладзіслаў Завальнюк з архіву ў польскім Быдгашчы, дзе жывуць далёкія родзічы Вайніловіча.

У 2014 годзе беларускія каталікі пачалі працэс бэатыфікацыі Вайніловіча — залічэньня да блаславёных. Летась у Чырвоным касьцёле прайшла спэцыяльная канфэрэнцыя ў пытаньні далучэньня памерлага да ліку блажэнных — ад гэтага моманту Эдвард Вайніловіч ужо называецца слугой Божым. Менскі гарсавет назваў сквэр каля Чырвонага касьцёла ў гонар Вайніловіча на просьбу каталіцкай суполкі.

Чырвоны касьцёл і сквэр Вайніловіча, ©Shutterstock
Чырвоны касьцёл і сквэр Вайніловіча, ©Shutterstock

«Менск варты Вайніловіча, Вайніловіч варты Менску», — Севярынец

Беларускі шляхціч Эдвард Вайніловіч нарадзіўся 19 кастрычніка 1847 году ў маёнтку Сьляпянка пад Менскам. З мэдалём скончыў Слуцкую кальвінісцкую гімназію. У 1865-м без іспытаў паступіў у Пецярбурскі тэхналягічны інстытут, быў разьмеркаваны на Пуцілаўскі завод. Практыкаваўся на машынабудаўнічых прадпрыемствах у Нямеччыне і Бэльгіі, вывучаў палітэканомію ў Прусіі і Францыі. Вярнуўшыся на радзіму, у 1876 годзе заснаваў Менскае таварыства сельскай гаспадаркі. Атрымаў вядомасьць як мысьляр і палітык, уваходзіў у Дзяржаўную раду Расейскай імпэрыі ад Менскай губэрні, а затым у якасьці «дэпутата ад Літвы і Русі».

У 1897 годзе памёр 12-гадовы сын Вайніловіча Сымон — пасьля выдаленьня міндалін ён захварэў на шкарлятыну. У 1903 годзе памерла і 19-гадовая дачка Алена — мяркуецца, што ад запаленьня лёгкіх. У 1905 годзе пад непасрэдным кіраўніцтвам Эдварда Вайніловіча пачалося будаўніцтва касьцёла Сьвятых Сымона і Алены — храм ён узводзіў у памяць сваіх дачасна памерлых дзяцей.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG