Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве больш за 200 тысяч мусульман сабраліся на сьвяткаваньне Курбан-байраму. ФОТА


Каля саборнай мячэці ў Маскве сёньня.

Больш за дзьвесьце тысяч мусульман прынялі ўдзел у сьвяткаваньні Курбан-байраму ў Маскве, паведамілі ў праваахоўных органах. У сталічных мячэцях прайшлі ранішнія пропаведзі.

Для сьвяткаваньня Курбан-байраму было перакрыта некалькі вуліц у раёне саборнай мячэці. Сёлета Курбан-байрам супаў з Днём ведаў, у сувязі з чым найбліжэйшая да саборнай мячэці маскоўская школа № 2107 вырашыла перанесьці лінейку на 4 верасьня.

У анэксаваным Крыме мусульмане таксама правялі сьвяточныя мерапрыемствы. З нагоды сьвяткаваньня Курбан-байраму 4 верасьня ў рэгіёне абвясьцілі выхадным днём.

Курбан-байрам — адно з найбуйнейшых сьвятаў мусульман, якім адзначаецца заканчэньне хаджу — паломніцтва ў Мэку.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG