Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнікі каталіцкай і праваслаўнай цэркваў заклікалі сусьветных лідэраў «пачуць крык зямлі»


Патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей і Папа Рымскі Францыск. Архіўнае фота.

Папа Рымскі Францыск і патрыярх Канстанцінопальскі Варфаламей у пятніцу заклікалі сусьветных лідэраў да калектыўнай барацьбы са зьменай клімату, заявіўшы, што стан плянэты пагаршаецца і ў першую чаргу ад гэтага пацярпяць найбольш уразьлівыя катэгорыі насельніцтва.

Заклік прагучаў праз тры месяцы пасьля таго, як прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп выйшаў з заключанага ў Парыжы міжнароднага кліматычнага пагадненьня, нацэленага на абмежаваньне выкідаў парніковых газаў.

«Мы настойліва заклікаем усіх, хто з прычыны свайго становішча нясе сацыяльную, эканамічную, а таксама палітычную і культурную адказнасьць, пачуць крык зямлі і паклапаціцца пра патрэбы людзей, якія апынуліся на абочыне грамадзтва», — гаворыцца ў сумеснай заяве Францыска і Варфаламея.

Лідэр 1,2 мільярда каталікоў і лідэр 300 мільёнаў праваслаўных заклікалі «у першую чаргу» адрэагаваць на «заклікі мільёнаў і падтрымаць сусьветны кансэнсус у імя выратаваньня нашага скалечанага тварэньня».

Заява ня зьвернутая да якога-небудзь пэўнага лідэра.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG