У арт-парку калускай вёскі Нікола-Лянівец з нагоды Масьленіцы пабудавалі з галінак і драўлянага сьмецьця так званае «пудзіла Масьленіцы», якое мела выгляд 30-мэтровага каталіцкага касьцёлу, і спалілі яго.
Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахавалі ў касьцёле Сьвятога Роху ў Менску. Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне храма.
На перапахаваньне урны з прахам беларускай фундатаркі Магдалены Радзівіл у Менск прыедуць прадстаўнікі сям’і, у тым ліку Мацей і Мікалай Радзівілы.
Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і яго жонка Воля адчынілі беларускую хрысьціянскую інтэрнэт-краму «Kroplia.by»
Сталі вядомыя імёны яшчэ трох расейцаў, якія, як мяркуецца, загінулі ў Сырыі ў выніку паветраных удараў ЗША.
Папа рымскі Францішак прыняў у Ватыкане прэзыдэнта Турцыі Рэджэпа Эрдагана. Кіраўнік Турэцкай рэспублікі наведвае Ватыкан упершыню за апошнія 59 гадоў.
На крыжах каля вёскі Колбавічы ужо няма надпісаў супраць уніятаў, якія былі зробленыя казакамі.
«Ён марыць пра тое, каб прыехаць у нашую краіну, — казаў Кандрусевіч. — Папа даў нам надзею наконт таго, што, на маю думку, у блізкай будучыні прыедзе да нас. Ён сказаў: „Мне вельмі хацелася б прыехаць. Тое, як мы прадставілі Касьцёл і тое, аб чым ён ведаў раней, вельмі яго зацікавіла“.
Героі Лявона Вольскага пасварыліся пасьля таго, як патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел сказаў, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Паводле інфармацыі газэты «Наша Ніва», якая спасылаецца на сайт kazak.by, у першай палове студзеня каля вёскі Колбавічы Баранавіцкага раёну актывісты арганізацыі «Казацкі Спас» усталявалі два дубовыя крыжы.
Каталіцкія і праваслаўныя сьвятары і вернікі камэнтуюць для Радыё Свабода выказваньне праваслаўнага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Менскага і Заслаўскага Паўла пра тое, што ў праваслаўных і ўніятаў розны Бог.
Напярэдадні праваслаўны экзарх усяе Беларусі, мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Павел заявіў, што мэтай Уніі зьяўляецца жаданьне даказаць, што ў праваслаўных і католікаў адзін Бог, і што насамрэч гэта ня так.
У праваслаўных і ўніятаў розны Бог. Пра гэта заявіў праваслаўны мітрапаліт менскі і заслаўскі, патрыяршы экзарх усяе Беларусі Павел, адказваючы на пытаньні гомельскіх вернікаў.
У выступе перад украінскімі вернікамі ён казаў, што разумее іхны боль за Радзіму, якая пакутуе ад вайны і эканамічных цяжкасьцяў, і заклікаў іх ня страчваць надзеі.
З нагоды Сусьветнага дня сацыяльнай камунікацыі, які адзначаецца 24 студзеня, Папа Рымскі Францішак апублікаваў пасланьне да журналістаў.
У швайцарскім Давосе адкрыўся Сусьветны эканамічны форум. Афіцыйная тэма сёлета — «Стварэньне агульнай будучыні ў разьяднаным сьвеце».
Папа Рымскі Францішак у нядзелю завяршыў візыт у Пэру. Аднак спрэчкі з нагоды яго заявы пра тое, што ахвяры сэксуальных дамаганьняў у Чылі абгаварылі біскупа, кінулі цень на яго паездку, якая стала самым неадназначным візытам ад пачатку яго пантыфікату і суправаджалася праявамі гвалту.
У Біблейным таварыства Беларусі створаная міжканфэсійная перакладчыцкая камісія.
Раней паведамлялася, што гэтая арганізацыя дзейнічае і ў Беларусі.
Камуністы не вынаходзілі сваю ідэалёгію, а толькі прыстасавалі пад яе праваслаўную веру, лічыць прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін.
Папа Рымскі Францішак хрысьціў 34 дзіцяці падчас доўгай цырымоніі ў Сыкстынскай капэле ў нядзелю.
У ноч з 6 на 7 студзеня ва ўсіх праваслаўных храмах Беларусі прайшлі ўрачыстыя службы.
Ёсьць рызыка татальнага абмежаваньня чалавечай свабоды, — мяркуе кіраўнік праваслаўнай царквы Расеі.
Запарожцы далучыліся да акцыі #принесиляльку, ініцыяванай выхадцам з Запарожжа блогерам Юрыем Гудыменкам, які заклікаў ўкраінцаў прыносіць цацкі пад сьцены храмаў УПЦ Маскоўскага патрыярхату.
Ксёндз Часлаў Паўлюкевіч, экзарцыст Горадзенскай дыяцэзіі, расказаў, навошта тысячы людзей прыяжджаюць у Рось, якія цуды здараюцца ў іхным мястэчку, чаму трэба і ня трэба баяцца дʼябла і што рабіць, каб пачаць жыць па-сапраўднаму.
Пра гэта ён заявіў у пропаведзі 31 сьнежня 2017 у базыліцы Сьвятога Пятра ў Ватыкане.
Кіраўнік паліцыі Тэгерану заявіў пра рашэньне больш не арыштоўваць жанчын за парушэньне ісламскага дрэс-коду. Замест гэтага іх будуць адпраўляць на заняткі ў кансультацыйныя цэнтры.
Каляды паводле грыгарыянскага календара 25 сьнежня ў 2017 годзе адзначаюцца ва Ўкраіне як дзяржаўнае сьвята, таксама як каляды 7 студзеня паводле юліянскага календара.
Спасылаюцца на роўнасьць незалежна ад веравызнаньня, даючы некалькі выходных праваслаўным, адзін каталікам і нуль — атэістам, мусульманам і юдэям.
Амэрыканскае выданьне The Wall Street Journal праілюстравала свой артыкул пра тое, як ў сьвеце сьвяткуюць Нараджэньне Хрыстова, фатаздымкам зь касьцёла ў Дзятлаве Горадзенскай вобласьці.
У сваім Калядным звароце да «Гораду і сьвету» Папа Рымскі Францішак распавёў, што моліцца за мір ва Ўкраіне, каб «Бог прынёс сьвет гэтай дарагой нам зямлі», – сказаў ён.
Падчас каляднай службы ў саборы сьвятога Пятра ў Ватыкане папа Францішак заклікаў міжнародную супольнасьць не ігнараваць на «мільёны ўцекачоў».
Рыма-каталікі, грэка-каталікі і пратэстанты рыхтуюцца сустрэць сьвята Божага Нараджэньня. 24 і 25 сьнежня ва ўсіх храмах гэтых канфэсіяў пройдуць сьвяточныя набажэнствы.
Толькі Бог ведае, калі папа Рымскі наведае Беларусь, — мяркуе кіраўнік каталіцкага касьцёла ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч.
Папа рымскі Францішак заклікаў журналістаў асьвятляць навіны спакойна, дакладна і поўна, раскрытыкаваўшы распаўсюджваньне недакладнай інфармацыі і імкненьне СМІ да сэнсацыйнасьці.
Рамонт Чырвонага касьцёла ў Менску распачаўся ў кастрычніку і зойме некалькі гадоў.
У вёсцы Рэчкі Вялейcкага раёну згарэла царква, збудаваная ў XIX стагодзьдзі.
Улады Банглядэшу маюць намер перасяліць каля 100 тысяч уцекачоў, мусульман-рагінг’я, на бязьлюдны востраў у бэнгальскім заліве.
Архірэйскі сабор Расейскай праваслаўнай царквы прыняў пасланьне да сваіх вернікаў, у якім сьцьвярджаецца, што «рэвалюцыйныя настроі, спароджаныя палітычнымі правакацыямі», зьяўляюцца кепскімі для людзей.
Кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату Філарэт заявіў, што ўзначаленая ім царква ніколі ня вернецца ў Маскоўскі патрыярхат. Такую заяву Філарэт зрабіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве 1 сьнежня.
«Ні пра якое пакаяньні перад РПЦ ці тым больш вяртаньне ў яе склад ня можа быць і гаворкі»
Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў закон аб аб’яўленьні выходным днём 25 сьнежня, калі адзначаецца Раство Хрыстова паводле грыгарыянскага календара.
Калі б рыма-каталіцкія біскупы шанавалі народныя традыцыі і не палітыкавалі, калі б у іх хапіла мужнасьці, яны б не зьвярнуліся б да Лукашэнкі з сумнеўнай прапановай, якая яшчэ невядома як будзе ўспрынятая праваслаўнымі клерам і вернікамі.
Біскупы Беларусі падтрымалі ініцыятыву каталіцкіх вернікаў зрабіць выходны дзень для ўшанаваньня памяці памерлых.
Папа Рымскі Францішак 27 лістапада пачаў шасьцідзённую паездку ў Бірму і Банглядэш. Ён прыбыў у Рангун з візытам, які пройдзе ў краіне, якая стала месцам найбольшага крызысу, зьвязанага з уцекачамі, мусульманамі рахінджа.
Міністар аховы здароўя Ізраіля Якаў Ліцман 26 лістапада сышоў у адстаўку на знак пратэсту супраць таго, што ізраільская дзяржаўная чыгуначная кампанія праводзіць рамонтныя работы ў суботы.
Прэзэнтацыя першага поўнага Рыма-каталіцкага выданьня «Новага Запавету» па-беларуску прайшла ў межах біблійнага сымпозіюма «Слова Божае 1517 — 2017», які 25 лістапада прайшоў у касьцёле сьвв. Сымона і Алены ў Менску.
Папа Рымскі Францішак налета наведае Літву, пацьвердзіла ў сераду агенцтву BNS адміністрацыя прэзыдэнта краіны.
Паводле дасьледаваньня недзяржаўнага амэрыканскага Pew Research Center, у Беларусі лічаць сябе праваслаўнымі каля 5,9 млн чалавек (62% насельніцтва), але зь іх абсалютна ўпэўнена вераць у Бога толькі 22%.
Загрузіць яшчэ