Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Цяпер яна будзе сярод сваіх людзей». У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл


Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахавалі ў касьцёле Сьвятога Роху ў Менску. Урну з прахам зьмясьцілі ў левай сьцяне храма.

Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі
Пахавальную цырымонію ўзначаліў біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі

На пахаваньне прыехалі Мацей і Мікалай Радзівілы, праўнукі Марылена і Адам Замойскія. Нашчадкі Магдалены Радзівіл выконвалі яе апошнюю волю — быць пахаванай у Менску.

У касьцёле Сьвятога Роха перапахавалі парэшткі Магдалены Радзівіл
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:48 0:00

«Яе прах вяртаецца на Радзіму», — сказаў дапаможны біскуп Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юры Касабуцкі. Ён узначаліў пахавальную цырымонію.

Юры Санько, пробашч касьцёла Сьвятога Роха, патлумачыў, чаму парэшткі Магдалены пахавалі ў гэтым храме. Па яго словах, менавіта гэты касьцёл быў адным зь месцаў адраджэньня беларускай каталіцкай культуры ў пачатку 1990-х. Тут разьмяшчаліся рэдакцыі каталіцкіх выданьняў.

«Можна сказаць, Магдалена будзе сярод сваіх людзей», — сказаў на пахавальнай цырымоніі Адам Замойскі, праўнук Магдалены Радзівіл.

Прадстаўнікі сям'і (зьлева направа) у касьцёле Сьвятога Роха: Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл, Адам Замойскі, Марылена Замойская
Прадстаўнікі сям'і (зьлева направа) у касьцёле Сьвятога Роха: Мацей Радзівіл, Мікалай Радзівіл, Адам Замойскі, Марылена Замойская

Да 2017 года Магдалена Радзівіл была пахаваная на могілках горада Фрыбур у Швайцарыі. У лютым 2017-га яе парэшткі эксгумавалі і адправілі ў крэматорый. У ліпені 2017 году ўрну з прахам прывёз у Беларусь Аляксандар Сапега, намесьнік старшыні Асацыяцыі беларусаў Швайцарыі.

Меркавалася, парэшткі Магдалены Радзівіл будуць пахаваныя ў Чырвоным касьцёле. Але за паўгады прадстаўнікі сям’і, улады і курыя Рыма-Каталіцкага касьцёла пагадзіліся на перапахаваньне ў касьцёле Сьвятога Роха ў Менску.

«Вяртаньне праху Магдалены Радзівіл дадому заняла часу. Людзі пытаюцца, чаму не тады, чаму ня там. Адказ на пытаньне чаму тут і чаму сёньня толькі адзін — так захацеў Бог», — сказаў на пахавальнай цырымоніі Глеб Лабадзенка, які таксама ўдзельнічаў у арганізацыі перапахаваньня Магдалены Радзівіл.

Прах Магдалены Радзівіл знаходзіўся ў Менску паўгады
Прах Магдалены Радзівіл знаходзіўся ў Менску паўгады

Паводле словаў Юрыя Санько, у парафіі Сьвятога Роха будуць ладзіць творчыя вечарыны Магдалены Радзівіл — кожную суботу пасьля дня сьмерці Магдалены. Таксама Юры Санько заявіў пра намер адкрыць фонд імя Магдалены Радзівіл для падтрымкі таленавітай моладзі.

У Менску перапахавалі прах Магдалены Радзівіл. Фотарэпартаж

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG