Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Названыя імёны яшчэ трох расейцаў, якія, праўдападобна, загінулі ў Сырыі


Ілюстрацыйнае фота.

Сталі вядомыя імёны яшчэ трох расейцаў, якія, як мяркуецца, загінулі ў Сырыі ў выніку паветраных удараў ЗША.

Паведамленьні пра іх сабрала расьсьледавальная група Conflict Intelligence Team.

У публікацыі гаворыцца пра гібель жыхара Ніжняга Ноўгараду Аляксея Шыхава, які раней удзельнічаў ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Ўкраіны. Таксама загінуў член патрыятычнай арганізацыі «Русь трыадзіная» Ўладзімір, у якога быў пазыўны «Апостал». Трэцяга загінулага называлі Руслан Гаўрылаў, ён жыў у пасёлку Кедравае ў Сьвярдлоўскай вобласьці.

У мінулы панядзелак Conflict Intelligence Team і расейскі партал «Медиазона» паведамілі імёны пяці расейцаў, якія, як мяркуецца, уваходзілі ў прыватную ваенную кампанію Вагнэра. 7 лютага пры авіяўдары ЗША ў правінцыі Дэйр-эз-Зор загінулі ад 100 да 500 узброеных людзей, якія змагаліся на баку Асада. Паводле розных зьвестак, страты групы Вагнэра склалі ад некалькіх дзесяткаў да некалькіх сотняў расейцаў.

Міністэрства абароны Расеі адхіляе зьвесткі аб гібелі расейцаў пры авіяўдары ЗША. У Крамлі адмаўляюць дачыненьне расейскіх уладаў да дзеяньняў наймітаў на тэрыторыі Сырыі.

XS
SM
MD
LG