Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заявы Папы Францішка выклікалі пратэсты уладаў і грамадзкасьці Чылі


Папа Рымскі Францішак у нядзелю завяршыў візыт у Пэру, асудзіўшы эпідэмію карупцыі, якая ахапіла Лацінскую Амэрыку. Аднак спрэчкі з нагоды яго заявы пра тое, што ахвяры сэксуальных дамаганьняў у Чылі абгаварылі біскупа, кінулі цень на яго паездку, якая стала самым неадназначным візытам ад пачатку яго пантыфікату і суправаджалася праявамі гвалту.

Праз дзень пасьля таго, як галоўны раднік папы па пытаньнях сэксуальных злоўжываньняў публічна асудзіў Францішка за яго выказваньне ў Чылі, кіраўніку Рымска-каталіцкай царквы нагадалі, што Ватыкан шмат гадоў падвяргаўся крытыцы за яго бязьдзейнасьць у аналягічным сэксуальным скандале ў Пэру.

«Францішак, доказ ёсьць!» — абвяшчаў плякат на адным з будынкаў у Ліме, міма якога ў нядзелю праехаў картэж пантыфіка.

Гаворка ідзе пра заяву Францішка, зробленую 18 студзеня ў чылійскім горадзе Ікіке, што няма «ні найменшага доказу» таго, што біскуп Хуан Барас, пратэжэ самага вядомага чылійскага сьвятара-пэдафіла Фэрдынанда Карадымы, ведаў пра яго злачынствы, але нічога не зрабіў, каб спыніць іх.

Ахвяры Карадымы абвінавачвае Бараса ў тым, што ён пакрываў свой настаўніка. Барас адхіліў абвінавачваньні, і Францішак падтрымаў яго, назваўшы словы ахвяраў паклёпам.

Словы папы выклікалі пратэст як урада Чылі, так і яго галоўны радніка, які публічна асудзіў Францішка.

Заявы Францішка аб тым, што ён паверыць толькі тым ахвярам, якія прадставяць «доказы», выклікалі спрэчкі, паколькі Ватыкан ужо прызнаў словы пацярпелых дакладнымі, калі прысудзіў Карадыму да пажыцьцёвага «пакаяньня і малітве» ў 2011 годзе на аснове іх сьведчаньняў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG