Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Севярынцы заснавалі хрысьціянскую інтэрнэт-краму зь беларускім калярытам 


Цішотка ад хрысьціянскай інтэрнэт-крамы

Сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі Павал Севярынец і яго жонка Воля адчынілі беларускую хрысьціянскую інтэрнэт-краму «Kroplia.by​».

Яна мае падтрымаць хрысьціянскі інфармацыйны партал «Krynica.info».

На інтэрнэт-пляцоўцы можна набыць цішоткі, нататнікі, кубкі, завушніцы, гадзіньнікі з цытатамі зь Бібліі па-беларуску, вышыванкі, торбы зь беларускай хрысьціянскай сымболікай. Таксама тут прадаюцца кнігі (Біблія і Новы Запавет у беларускім перакладзе, «Беларуская хрысьціянская азбука», «Хронікі Нарніі», энцыкляпэдыя «Люблю Беларусь», «Беларусалім» ды іншыя), дыскі сэрыі «Беларускі хрысьціянскі гіт».

Аўтарка ідэі Воля Севярынец дзеля гэтага зарэгістравалася індывідуальным прадпрымальнікам. «Кропля камень точыць», — так патлумачыла яна сутнасьць назвы інтэрнэт-крамы.

Хрысьціянскі кубак ад Паўла і Волі Севярынцаў
Хрысьціянскі кубак ад Паўла і Волі Севярынцаў

«Зараз у Беларусі амаль уся сувэнірная прадукцыя і большасьць кніг для цэркваў ідзе з Расеі ці з Польшчы, — кажа Воля. — Беларускамоўнае даводзіцца зьбіраць па каліўцу. Мы вырашылі распрацоўваць адмысловы дызайн, замаўляць нашым рамесьнікам аўтарскія рэчы зь беларускай і хрысьціянскай сымболікай, каб у вернікаў была магчымасьць выбраць сваё».

​Павал Севярынец кажа, што іх ідэя ў пэўным сэнсе ідзе па сьлядах іншага пасьпяховага праекту — «Сымбаль.бай», але з выразным хрысьціянскім ухілам.

​«Беларусі вельмі патрэбны такі хрысьціянскі „Сымбаль.бай“ — цэнтар дызайнэрскіх распрацовак, які паспрыяе беларусізацыі цэркваў, — дадае ён. — Таму для нас Kroplia.by хутчэй не камэрцыйны, а дабрачынны праект. Празь яго мы хочам падтрымаць партал Krynica.info».

«Лёгкае і спакойнае» — слоган Радыё Relax, дзе можна пачуць Караткевіча, Разанава, Марціновіча

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG