Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак у Беларусь пакуль не прыедзе: вельмі хоча, але сёлета візыт немагчымы


Cустрэча папы Францішка з каталіцкімі біскупамі Беларусі ў Ватыкане, зьлева мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч

У Ватыкане 1 лютага прайшла сустрэча папы Францішака з каталіцкімі біскупамі зь Беларусі, перадае Ватыканскае радыё.

Паводле мітрапаліта Менска-Магілёўскага, арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, папа прасіў расказаць пра сытуацыю з Каталіцкай царквой у Беларусі, задаваў пытаньні, вёў дыялёг зь беларускімі біскупамі, найбольш цікавіўся праблемамі сям’і, выхаваньня моладзі, жыцьця сьвятароў, дачыненьняў зь дзяржавай і іншымі канфэсіямі, асабліва Праваслаўнай царквой.

Папа, кажа Кандрусевіч, быў зьдзіўлены некаторымі праблемамі, у прыватнасьці асаблівасьцямі беларускага заканадаўства, якое патрабуе ад замежных сьвятароў атрымліваць дазвол на правядзеньне імшы.

«Напэўна, адным з галоўных пытаньняў было пашырэньне структураў Каталіцкай царквы ў Беларусі. Папа вельмі станоўча выказаўся пра гэта», — казаў Кандрусевіч пра сустрэчу. На ягоную думку, Магілёў заслугоўвае таго, каб быць асобнай дыяцэзіяй.

Уздымалася таксама пытаньне прыезду папы ў Беларусь — яшчэ ніколі такіх візытаў не было. Сёлета, як сказаў мітрапаліт Кандрусевіч, гэта немагчыма: папа расказваў, што графік візытаў ужо расьпісаны, «аднак ён вельмі хацеў бы прыехаць».

«Ён марыць пра тое, каб прыехаць у нашую краіну, — сказаў Кандрусевіч. — Папа даў нам надзею наконт таго, што, на маю думку, у блізкай будучыні прыедзе да нас. Ён сказаў: „Мне вельмі хацелася б прыехаць“. Тое, як мы прадставілі Касьцёл і тое, аб чым ён ведаў раней, вельмі яго зацікавіла».

Лукашэнка зноў прапанаваў папу Рымскаму і патрыярху Кірылу сустрэцца ў Менску

Мітрапаліт Кандрусевіч: Умова для візыту папы ў Беларусь — несупраціў Праваслаўнай царквы

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG