Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Папа Францішак памаліўся за мір ва Ўкраіне і расказаў пра ўкраінскага настаўніка


Кіраўнік УГКЦ Сьвятаслаў Шаўчук (зьлева) і Папа Францішак ў грэка-каталіцкім саборы Сьвятой Сафіі ў Рыме, 28 студзеня 2018

Папа Рымскі Францішак наведаў у Рыме базыліку Сьвятой Сафіі — храм Украінскай грэка-каталіцкай царквы. Там ён памаліўся за заканчэньне вайны ва Ўкраіне і ўспомніў пра свайго ўкраінскага настаўніка, перадае Радыё Ватыкану.

У выступе перад вернікамі папа Францішак казаў, што разумее іхны боль за Радзіму, якая пакутуе ад вайны і эканамічных цяжкасьцяў, і заклікаў іх ня страчваць надзеі.

Папа таксама памаліўся ў храме перад магілай біскупа Стэфана Чміля, які служыў місіянэрам у Аргентыне і ўзяў тады 12-гадовага Хорхэ Марыё Бэргольлё — будучага папу Францішка — алтарным служкам у касьцёл у Буэнас-Айрэсе, дзе, як і ў Рыме, даволі шматлікая ўкраінская грамада. Паводле папы, ад біскупа-ўкраінца ён даведаўся аб прыгажосьці ўкраінскай царкоўнай літургіі і нават пачаў вучыць украінскі альфабэт.

Гэты візыт у Рыме ўжо назвалі гістарычным: гэта толькі трэці візыт папы ў базыліку Сьвятой Сафіі, пабудаваную ў 1968 годзе. У савецкі час, калі УГКЦ была забароненая ва УССР, храм у гонар сьвятой Сафіі быў мацярынскім для гэтай царквы.

Ваша меркаваньне

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG